Жан-Жак Дэсалін

Жак I
фр.: Jeun-Jacques Dessalines
гаіц. крэольск.: Janjak I
фр.: Jeun-Jacques Dessalines  гаіц. крэольск.: Janjak I
сцяг
1-ы Iмператар Гаіці
22 верасня 1804 — 17 кастрычніка 1806
Каранацыя:8 кастрычніка 1804
Папярэднік:пасада заснавана
Пераемнік:пасада скасавана
сцяг
1-ы Генерал-губернатар Гаіці
1 сакавіка 1804 — 22 верасня 1804
Папярэднік:пасада заснавана
Пераемнік:пасада скасавана
сцяг
35-ы Генерал-губернатар Сан-Дамінга
30 лістапада 1803 — 31 снежня 1803
Папярэднік:Данацін-Мары-Жазеф дэ Віміер дэ Рашамбо
Пераемнік:пасада скасавана
 
Дзейнасць:палітык
Веравызнанне:каталік
Нараджэнне:20 верасня 1758(1758-09-20)[1][2]
Plaine-du-Nord[d], Acul-du-Nord Arrondissement[d], Nord[d], Гаіці
Смерць:17 кастрычніка 1806(1806-10-17)[1][3][2] (48 гадоў)
Порт-о-Прэнс, Гаіці
Род:Дэсаліны
Жонка:Мары-Клэр Фелісітэ[d]
Дзеці:

Сыны:

Жак Б'ен-Эмэ, Луі, Альбер

Дачка:

Марыя-Франсуаза-Селiмена, Селесціна, Жанна-Сафія

Жан-Жак Дэсалін (фр. Jean-Jacques Dessalines; 20 верасня 1758, Гвінея — 17 кастрычніка 1806, Порт-о-Прэнс, Гаіці) — лідар гаіцянскай рэвалюцыі і першы кіраўнік незалежнай Гаіці. Першапачаткова генерал-губернатар, Дэсалін пазней абвясціў сябе імператарам Жакам I (1804—1806). Лічыцца заснавальнікам Гаіці[4]

Хрышчоны пад імем Жак, спачатку насіў прозвішча свайго першага гаспадара Дзюкло, чыім рабом ён быў, затым быў набыты крэолам па прозвішчы Дэсалін, які прысвоіў яму сваё прозвішча. Дэсалін служыў афіцэрам у французскай арміі, калі калонія супрацьстаяла Іспаніі і Вялікабрытаніі. Пазней стаў камандзірам у паўстанні супраць Францыі. Як асноўны ваенны камандзір першапачатковага лідара рэвалюцыі Тусена-Луверцюра, ён правёў шмат паспяховых кампаній, уключаючы бітву за Крыт-а-П'ярро.

Пасля здрады і захопу Тусена Луверцюра ў 1802 годзе, Дэсалін стаў лідарам рэвалюцыі. Ён перамог французскую армію ў бітве пры форце Верц'ер ў 1803 годзе, апошняй бітве рэвалюцыі. Аб'явіўшы Гаіці незалежнай дзяржавай ў 1804 годзе, Дэсалін быў абраны саветам генералаў заняць пасаду генерал-губернатара. Ён загадаў расправу над белым гаіцянскім насельніцтвам, у выніку чаго у перыяд з лютага па красавік 1804 года загінулі паміж 3000 і 5000 людзей.[5] У верасні 1804 года ён абвясціў сябе імператарам і правіў да 1806 года, калі быў забіты ў выніку змовы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Jean-Jacques Dessalines // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jean-Jacques Dessalines // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Independent Haiti. Праверана 27 лістапада 2006.
  5. Philippe R. Girard (2011). The Slaves Who Defeated Napoleon: Toussaint Louverture and the Haitian War of Independence 1801—1804. Tuscaloosa, Alabama: University of Alabama Press. ISBN 978-0-8173-1732-4
іншыя мовы
Kreyòl ayisyen: Janjak Desalin
Bahasa Indonesia: Jean-Jacques Dessalines
Lëtzebuergesch: Jacques I. (Haiti)
srpskohrvatski / српскохрватски: Jean-Jacques Dessalines
српски / srpski: Жан-Жак Десалин
українська: Жан-Жак Дессалін
Tiếng Việt: Jean-Jacques Dessalines