Жазеф Кабіла

Жазеф Кабіла
Joseph Kabila Kabange
Жазеф Кабіла
сцяг
4-ы Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
сцяг
26 студзеня 2001 года — 24 студзеня 2019
Папярэднік:Ларан-Дэзірэ Кабіла
Пераемнік:Фелікс Чысекеды
 
Партыя:Народная партыя рэканструкцыі і дэмакратыі
Адукацыя:Універсітэт Макерэрэ
Дзейнасць:садавод, палітык
Веравызнанне:Пратэстантызм
Нараджэнне:4 чэрвеня 1971(1971-06-04) (47 гадоў)
Хева Бора, Паўднёвае Ківу
Бацька:Ларан-Дэзірэ Кабіла
Жонка:Аліў Лембэ дзі Сіта (з 2006)
Дзеці:дачка: Сіфа
сын: Ларан-Дэзірэ Кабіла
 
Узнагароды:
National Order of the Leopard

Жазеф Кабіла Кабангэ (фр.: Joseph Kabila Kabange; нар. 4 чэрвеня 1971, Хева Бора, Дэмакратычная Рэспубліка Конга) — чацвёрты прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 2001 па 2019 гады. Заняў пасаду прэзідэнта пасля забойства свайго бацькі Ларана-Дэзірэ Кабілы. 27 лістапада 2006 г. афіцыйна названы першым дэмакратычна абраным у ходзе ўсеагульнага прамога галасавання прэзідэнтам ДРК.

Пачатак кар’еры

Кабіла — старэйшы сын з дзесяці дзяцей свайго бацькі, трэцяга прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Ларана-Дэзірэ Кабіла[1]. Жозэф нарадзіўся ў маленькім гарадку Хева-Бора ў кангалезскай правінцыі Паўднёвае Ківу. У канцы 1970-х гадоў бацька быў вымушаны з’ехаць у Танзанiю, і школу Кабіла-малодшы сканчаў ў Дар-эс-Саламе. Там жа, у Танзаніі, а затым у Угандзе і Руандзе Жазеф Кабіла пачаў атрымліваць вышэйшую ваенную адукацыю. У 1996 годзе ён далучыўся да паўстанцкай групоўкі свайго бацькі, якая насіла назву Альянс дэмакратычных сілаў вызвалення Конга. Камандаваў некалькімі аперацыямі ў ходзе ваеннай кампаніі, вядомай як Першая кангалезская вайна. Пасля перамогі Альянсу і ўзыходжанні Ларана-Дэзірэ Кабіла на пасаду прэзідэнта, Кабіла-малодшы з’ехаў заканчваць адукацыю ў Універсітэт нацыянальнай абароны НВАК у Пекіне.

Пасля вяртання з Кітая ў 1998 годзе Жазеф Кабіла атрымаў званне генерал-маёра і быў прызначаны намеснікам старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў кангалезскай арміі. Праз два гады, у 2000, яго прызначылі начальнікам Генштаба УС ДРК. На гэтай пасадзе ён быў адным з камандуючых ўрадавымі войскамі ў Другой кангалезскай вайне.

іншыя мовы
aragonés: Joseph Kabila
العربية: جوزيف كابيلا
български: Жозеф Кабила
brezhoneg: Joseph Kabila
català: Joseph Kabila
čeština: Joseph Kabila
Deutsch: Joseph Kabila
Thuɔŋjäŋ: Jothep Kabila
Ελληνικά: Ζοζέφ Καμπιλά
English: Joseph Kabila
Esperanto: Joseph Kabila
español: Joseph Kabila
français: Joseph Kabila
hrvatski: Joseph Kabila
Bahasa Indonesia: Joseph Kabila
íslenska: Joseph Kabila
italiano: Joseph Kabila
ქართული: ჟოზეფ კაბილა
Taqbaylit: Joseph Kabila
lingála: Joseph Kabila
lietuvių: Joseph Kabila
Nederlands: Joseph Kabila
norsk nynorsk: Joseph Kabila
occitan: Joseph Kabila
português: Joseph Kabila
română: Joseph Kabila
русский: Кабила, Жозеф
Simple English: Joseph Kabila
slovenčina: Joseph Kabila
српски / srpski: Жозеф Кабила
svenska: Joseph Kabila
Kiswahili: Joseph Kabila
Türkçe: Joseph Kabila
українська: Жозеф Кабіла
Tiếng Việt: Joseph Kabila
Yorùbá: Joseph Kabila