Еўрастат

Еўрастат ( англ.: Eurostat) — статыстычная служба Еўрапейскага саюза, якая займаецца зборам статыстычнай інфармацыі пра краіны-члены ЕС і гарманізацыяй статыстычных метадаў выкарыстоўваемых гэтымі краінамі. Офіс Eurostat знаходзіцца ў Люксембургу.

Гісторыя і функцыі

Еўрастат быў заснаваны ў 1953 годзе як статыстычная служба Еўрапейскага аб'яднання вугля і сталі. З часам спіс задач службы пашырэў і ў 1958 годзе на яе аснове быў сфарміраваны генеральны дырэктарат. Асноўнай задачай дырэктарата было забеспячэнне іншых генеральных дырэктаратаў Еўракамісіі, а таксама іншых еўрапейскіх інстытутаў, статыстычнай інфармацыяй, неабходнай для фарміравання, рэалізацыі і аналізу праводжанай імі палітыкі.

З развіццём Еўрасаюза большае значэнне стала надавацца задачы гарманізацыі статыстычных метадаў, якія выкарыстоўваюцца краінамі-членамі ЕС, а таксама краінамі-кандыдатамі. Еўрастат не займаецца непасрэдным зборам статыстычных даных — гэта праца выконваецца статыстычнымі службамі краін. Сабраная нацыянальнымі службамі інфармацыя апрацоўваецца Еўрастат, прыводзіцца да адзіных стандартаў і публікуецца. Еўрастат цесна супрацоўнічае з нацыянальнымі службамі статыстыкі краін ЕС у мэтах выпрацоўкі адзіных статыстычных стандартаў.

На гэты момант генеральным дырэктарам службы з'яўляецца Гюнтэр Ханрайх (Gunther Hanreich). Яго папярэднік — Michel Vanden Abeele — выявіў у 2004 годзе, што статыстычная інфармацыя, паданая ўрадам Грэцыі, была зведала моцныя маніпуляцыя. На аснове гэтых няслушных даных Грэцыя была прынята ў 2000 годзе ў еўразону.

Генеральнаму дырэктару Еўрастата падпарадкоўваюцца сем дырэктараў, адказных за розныя вобласці дзейнасці:

  • рэсурсы
  • статыстычныя метады і прылады; публікацыі
  • дзяржаўная і агульнаеўрапейская статыстыка
  • эканоміка і рэгіянальная статыстыка
  • сельская гаспадарка і экалогія; супрацоўніцтва
  • сацыяльная статыстыка і інфармацыйная супольнасць
  • бізнес-статыстыка
іншыя мовы
العربية: يوروستات
български: Евростат
català: Eurostat
čeština: Eurostat
dansk: Eurostat
Deutsch: Eurostat
English: Eurostat
Esperanto: Eurostat
español: Eurostat
eesti: Eurostat
euskara: Eurostat
suomi: Eurostat
føroyskt: Eurostat
français: Eurostat
galego: Eurostat
magyar: Eurostat
Bahasa Indonesia: Eurostat
italiano: Eurostat
Latina: Eurostat
latviešu: Eurostat
македонски: Евростат
Nederlands: Eurostat
norsk: Eurostat
português: Eurostat
română: Eurostat
русский: Евростат
Scots: Eurostat
srpskohrvatski / српскохрватски: Eurostat
shqip: Eurostat
svenska: Eurostat
українська: Євростат