Еўрапейская народная партыя

Еўрапейская народная партыя
англ.: European People's Party,

балг.: Европейска народна партия,
венг.: Európai Néppárt,
грэч.: Ευρωπαϊκό Λαϊκό Κόμμα
(Evropaïkó Laïkó Kómma)
,
ірл.: Páirtí Pobail na hEorpa,
ісп.: Partido Popular Europeo,
італ.: Partito Popolare Europeo,
літ.: Europos liaudies partija,
макед.: Европска Народна Партија,
мальт.: Partit Popolari Ewropew,
ням.: Europäische Volkspartei,
нідэрл.: Europese Volkspartij,
польск.: Europejska Partia Ludowa,
парт.: Partido Popular Europeu,
рум.: Partidul Popular European,
руск.: Европейская народная партия,
славенск.: Evropska ljudska stranka,
турэцк.: Avrupa Halk Partisi,
укр.: Європейська Народна Партія,
фінск.: Euroopan kansanpuolue,
фр.: Parti Populaire européen,

чэшск.: Evropská lidová strana
Лідар:

Вільфрыд Мартэнс

Дата заснавання:

8 ліпеня 1976

Штаб-кватэра:

Сцяг Бельгіі Бельгія, Брусель

Ідэалогія:

хрысціянская дэмакратыя,
ліберальны кансерватызм,
неалібералізм

Моладзевая арганізацыя:

Моладзь Еўрапейскай народнай партыі

Сайт:

www.epp.eu

Commons-logo.svg Еўрапейская народная партыя на Вікісховішчы

Еўрапейская народная партыя (ЕНП) — пан'еўрапейская права-цэнтрысцкая агульнаеўрапейская палітычная партыя. Заснаваная ў 1976 годзе, ЕНП складаецца з калектыўных членаў хрысціянска-дэмакратычных, нацыяналістычных, кансерватыўных і іншых, арыентаваных ў рамках права-цэнтрысцкай часткі палітычнага спектру, партый краін Еўропы.

ЕНП — адна з найбуйнейшых партый Еўропы, прадстаўленая ва ўсіх палітычных інстытутах Еўрапейскага саюза, а таксама ў Савеце Еўропы. Партыя складаецца з 73 калектыўных члена, нацыянальных партый з 39 краін.

Паводле іх старонкі ў Інтэрнэце ЕНП гэта «аб'яднанне палітычнага цэнтра, чые карані ляжаць у глыбінях гісторыі еўрапейскай цывілізацыі. Яна аб'ядноўвае нацыянальныя партыі з блізкай ідэалогіяй у дзяржавах-членах і асацыяваных членах ЕС, а таксама падтрымлівае блізкія кантакты з краінамі — магчымымі кандыдатамі».

ЕНП складаецца з 16 глаў урадаў краін — членаў Еўрапейскага саюза і 6 глаў урадаў краін, якія не ўваходзяць у ЕС, а таксама 13 членаў Еўрапейскай камісіі (у тым ліку старшыні Камісіі), старшыні Еўрапейскага савета, старшыні Еўрапейскага парламента і найбуйнейшай фракцыі ў Еўрапейскім парламенце, якая складаецца з 265 членаў. З 1990 года прэзідэнтам EPP з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Бельгіі Вільфрыд Мартэнс.

Еўрапейская народная партыя мае моладзевае аддзяленне, Моладзь Еўрапейскай народнай партыі (англ.: YEPP). Еўрапейскія студэнты-дэмакраты (англ.: EDS) — група студэнцкіх палітычных партый, асацыяваная з ЕНП.

іншыя мовы
azərbaycanca: Avropa Xalq Partiyası
Bahasa Indonesia: Partai Rakyat Eropa
日本語: 欧州人民党
한국어: 유럽 인민당
Lëtzebuergesch: Europäesch Vollekspartei
srpskohrvatski / српскохрватски: Evropska narodna partija