Ераваам

King Jeroboam sets up images of golden calves

Ераваам, першы цар ізраільскі.

Быў рабом цара Саламона, пры якім быў наглядчыкам над чыншавымі. Карыстаючыся непрыхільнасцю народа да Саламона, ён яшчэ пры яго жыцці дамагаўся царскага стальца, але вымушаны быў уцячы ў Егіпет. Пасля смерці Саламона ўзначаліў незадаволеных домам Давыдавым і, калі 10 плямён адкалолася ад Раваама, сына Саламона, стаў іх царом. Будучы царом ізраільскім, увёў паганскае ідалапаклонства, замяніў левіцкіх свяшчэннікаў жрацамі з простага люду, пабудаваў капішчы, увёў спецыяльнае свята ў гонар свайго ідала. Владарства Ераваама працягвалася 22 гады. Сваёй сталіцай ён спачатку абраў Сіхем, а потым перанёс яе ў Фірцах. У час вайны з іудзейскім царом Авіяй Ераваам страціў некалькі сваіх гарадоў і згубіў вялікую колькасць войска, пасля чаго ўжо не мог аднавіць сваю былую моц [1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145—146. ISBN 5-343-00151-3..
іншыя мовы
Afrikaans: Jerobeam I
العربية: يربعام
brezhoneg: Yarovam Iañ
català: Jeroboam
čeština: Jarobeám I.
Deutsch: Jerobeam I.
Ελληνικά: Ιεροβοάμ Α΄
English: Jeroboam
español: Jeroboam I
فارسی: یربعام
suomi: Jerobeam I
français: Jéroboam Ier
galego: Ieroboam
客家語/Hak-kâ-ngî: Yâ-lò-pô-ôn yit-sṳ
magyar: I. Jeroboám
Bahasa Indonesia: Yerobeam bin Nebat
italiano: Geroboamo
Nederlands: Jerobeam I
polski: Jeroboam I
português: Jeroboão I
română: Ieroboam
русский: Иеровоам I
srpskohrvatski / српскохрватски: Jeroboam
svenska: Jerobeam
Kiswahili: Yeroboamu I
Türkçe: I. Yarovam
українська: Єровоам I