Езуіты

Езуіт - місіянер, 1779.
Regimini militantis Ecclesiae

Езуіты (ад лац. Jesus — Езус, Ісус) - манахі каталіцкага манаскага «Таварыства Ісуса» (Societas Jesu), заснаванага ў 1534 годзе іспанскім дваранінам Ігнатам Лаёлам і зацверджанага ў 1540 годзе папай Паўлам III. Пачатковай мэтай стварэння Ордэна езуітаў была барацьба з Рэфармацыяй і ерасямі, распаўсюджванне веры Хрыстовай праз выхаванне моладзі. Арганізацыя яго грунтавалася на прынцыпах адзінаначалля (кіраўнік Ордэна называўся генералам), строгага цэнтралізму, безумоўнага падпарадкавання і жалезнай дысцыпліны. Слоўная пропаведзь спалучалася з дабрачыннай дзейнасцю: наладжваннем прытулкаў для сіротаў, бясплатных сталовак і г.д.

Адным з асноўных спосабаў дасягнення сваіх мэтаў Ордэн лічыў выхаванне моладзі ў духу пабожнасці і веры праз сетку калегіумаў і акадэмій. Езуіцкія школы былі аднымі з найлепшых у Еўропе. Там, як правіла, вучыліся дзеці багатых і знакамітых людзей, якіх вабіла высокая якасць выкладання, новая і мэтазгодная арганізацыя школьнае справы. Езуіты першымі падзялілі ўсю масу навучэнцаў на класы (паводле ступені падрыхтоўкі) і распрацавалі праграмы паслядоўнага вывучэння прадметаў. Яны стварылі цудоўныя школьныя будынкі, увялі добрае абсталяванне навучальнымі дапаможнікамі, умела чаргавалі заняткі з адпачынкам, пазбягаючы ператамлення навучэнцаў, вялікую ўвагу звярталі на фізічнае развіццё.

Асновай выкладання ў езуіцкіх калегіумах і акадэміях былі гуманітарныя навукі, перадусім класічныя мовы, філасофія і «вянец навук» - тэалогія. Праграмы навучання, складзеныя ў 1584 годзе, у часы генерала Аквавівы, былі тады аднымі з найлепшых і не пераглядаліся аж да сярэдзіны ХVIII стагоддзя.Высокі ўзровень навучання і перадавая методыка выкладання прынеслі вялікую папулярнасць езуітам. Шматлікія ахвяраванні бацькоў і дабрадзеяў зрабілі Ордэн адным з найбуйнейшых уладальнікаў у Еўропе. Ва ўмовах росту рацыяналізму і секулярызацыі мыслення яго маёмасць стала прывабным «кавалкам» для шмат якіх заходнееўрапейскіх манархаў. Пад іх ціскам папа Клімент ХІV у 1773 годзе вымушаны быў фармальна скасаваць Ордэн. У Беларусі ён праіснаваў да 1820 года (рэзідэнцыя генерала была ў Полацку), да забароны яго расійскім урадам.

У цяперашнім часе Ордэн езуітаў дзейнічае ў Злучаных Штатах Амерыкі, Іспаніі, Партугаліі і некаторых іншых краінах.

іншыя мовы
Alemannisch: Jesuiten
العربية: يسوعيون
azərbaycanca: Yezuitlər ordeni
Boarisch: Jesuitn
Bikol Central: Heswita
беларуская (тарашкевіца)‎: Езуіты
български: Йезуитски орден
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: জেসুইটাস
bosanski: Isusovci
Чӑвашла: Иезуитсем
Deutsch: Jesuiten
Esperanto: Jezuitoj
eesti: Jesuiidid
suomi: Jesuiitat
Frysk: Jezuïten
Gaeilge: Cumann Íosa
Gàidhlig: Comann Iosaid
Avañe'ẽ: Hesu Irũ Aty
עברית: ישועים
hrvatski: Družba Isusova
Kreyòl ayisyen: Jezwit
interlingua: Societate de Jesus
Bahasa Indonesia: Yesuit
íslenska: Jesúítareglan
日本語: イエズス会
Basa Jawa: Yésuit
қазақша: Иезуиттер
한국어: 예수회
Lëtzebuergesch: Jesuiten
Limburgs: Jezuïet
lietuvių: Jėzuitai
latgaļu: Jezuiti
latviešu: Jezuīti
Malagasy: Zezoita
македонски: Исусовци
മലയാളം: ഈശോസഭ
Bahasa Melayu: Persatuan Jesus
Nederlands: Jezuïeten
norsk nynorsk: Jesuittordenen
polski: Jezuici
Piemontèis: Companìa ëd Gesù
português: Companhia de Jesus
română: Ordinul iezuit
русский: Иезуиты
sardu: Gesuitas
sicilianu: Gesuiti
srpskohrvatski / српскохрватски: Isusovci
Simple English: Society of Jesus
slovenščina: Družba Jezusova
shqip: Jezuitët
српски / srpski: Исусовци
svenska: Jesuitorden
Kiswahili: Shirika la Yesu
தமிழ்: இயேசு சபை
Türkçe: Cizvitler
українська: Товариство Ісуса
Tiếng Việt: Dòng Tên
吴语: 耶穌會
中文: 耶稣会
Bân-lâm-gú: Iâ-so͘-hoē
粵語: 耶穌會