Дыскрымінацыя

Шаблон:Дыскрымінацыя

Дыскрымінацыя (ад лац.: discriminatio - адрозненне) — абмежаванне або пазбаўленне правоў пэўных катэгорый грамадзян па прыкметах расавай ці нацыянальнай прыналежнасці, сацыяльнага паходжання, палітычных поглядаў, полу і г.д.

Паняцце дыскрымінацыі выкарыстоўваецца і ў міжнародных адносінах і абазначае ўшчамленне ў правах прадстаўнікоў, арганізацый або грамадзян пэўнай дзяржавы. Адна з крайніх формаў расавай дыскрымінацыі - сегрэгацыя - палітыка прымусовага аддзялення адных людзей ад другіх, абмежавання іх у правах па матывах расавай або нацыянальнай прыналежнасці, гвалтоўнае перасяленне на спецыяльна вылучаныя тэрыторыі - у рэзервацыі, гета. Палітыка дыскрымінацыі якіх-небудзь груп і суполак можа прымаць крайнія формы, аж да генацыду, што з'яўляецца злачынствам і парушэннем нормаў міжнароднага права.

Захаваліся сведчанні дыскрымінацыі і па рэлігійных матывах: праследаванні ерэтыкоў, дысідэнтаў, іншадумцаў, жорсткія адносіны еўрапейцаў да карэнных нехрысціянскіх народаў. Ёсць і такія віды дыскрымінацыі, як больш нізкая аплата працы жанчын, моладзі, карэннага або, наадварот, прышлага насельніцтва, імігрантаў; абмежаванне ў правах па палітычных або рэлігійных перакананнях. Таму абарона правоў і свабод кожнай асобы незалежна ад расавай, нацыянальнай, класавай, рэлігійнай і іншай прыналежнасці з'яўляецца глабальнай праблемай сучаснасці. Міжнародная супольнасць распрацоўвае ўсё больш дзейсныя механізмы кантролю фактаў дыскрымінацыі, а краіны, якія парушаюць правы чалавека, усё часцей апынаюцца ў маральнай ізаляцыі.

Канстытуцыя Беларусі, прынятая ў 1994, абвясціла, што забеспячэнне правоў і свабод грамадзян краіны з'яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы. Усе роўныя перад законам і маюць правы на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону.

  • Літаратура

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
іншыя мовы
Alemannisch: Diskriminierung
العربية: ميز
azərbaycanca: Diskriminasiya
беларуская (тарашкевіца)‎: Дыскрымінацыя
български: Дискриминация
brezhoneg: Droukziforc'h
bosanski: Diskriminacija
čeština: Diskriminace
Esperanto: Diskriminacio
español: Discriminación
euskara: Diskriminazio
فارسی: تبعیض
suomi: Syrjintä
français: Discrimination
עברית: אפליה
हिन्दी: भेदभाव
hrvatski: Diskriminacija
Bahasa Indonesia: Diskriminasi
italiano: Discriminazione
日本語: 差別
한국어: 차별
Кыргызча: Дискриминация
lietuvių: Diskriminacija
latviešu: Diskriminācija
Malagasy: Fanavakavahana
македонски: Дискриминација
Bahasa Melayu: Diskriminasi
Nederlands: Discriminatie
ਪੰਜਾਬੀ: ਵਿਤਕਰਾ
português: Discriminação
română: Discriminare
srpskohrvatski / српскохрватски: Diskriminacija
Simple English: Discrimination
slovenščina: Diskriminacija
српски / srpski: Дискриминација
தமிழ்: பாகுபாடு
Türkçe: Ayrımcılık
українська: Дискримінація
oʻzbekcha/ўзбекча: Diskriminatsiya
Tiếng Việt: Phân biệt đối xử
West-Vlams: Discriminoatie
中文: 歧視
粵語: 歧視