Дынастыя Камнінаў

Камніны[1] (грэч.: Komnhnoi) — арыстакратычны род, дынастыя візантыйскіх імператараў (6 імператараў у 1081—1185 гадах).

Паходзіць з горада Комнэ каля Філіпопаля ў Фракіі. Камніны здолелі ўмацаваць Усходнюю Рымскую імперыю (Візантыю), пашырыць яе межы на ўсход і паўночны захад. Ва ўнутранай палітыцы абапіраліся на землеўласніцкую і ваенную арыстакратыю, згуртаваную сваяцтвам у адзіны «клан», які меў тэндэнцыю да ператварэння ў замкнёную сацыяльную групу, і, збольшага, на правінцыяльныя гарады. Асаблівасцю знешняй палітыкі Камнінаў была сістэма саюзаў з заходнееўрапейскімі дзяржавамі, звычайна замацаванымі шлюбамі, і ўсталяванне суверэнітэту над суседнімі дзяржавамі (Венгрыя, Сербія, Антыёхійскае княства). Камніны далі шырокія прывілеі на тэрыторыі імперыі італьянскім рэспублікам — Венецыі і Генуі. Нашчадкі Андроніка I, якія прынялі імя Вялікія Камніны, былі імператарамі Трапезундскай імперыі (1204—1461).

Радавод

 NN
 ├─>Мануіл "Эротык" 
 │   ├─>Ісаак I, візантыйскі імператар
 │   │   ├─>
Мануіл
 │   │   └─>
Марыя
 │   └─>
Іаан
 │       ├─>Ісак
 │       ├─>Аляксей I, візантыйскі імператар∞
Ірына Дукіня (Гл. ДУКІ) 
 │       │   ├─>Іаан II, візантыйскі імператар
 │       │   │   ├─>
Ісак Парфірагенет, севастакратар
 │       │   │   └─>Мануіл I, візантыйскі імператар
 │       │   │        └─>
Аляксей II, візантыйскі імператар
 │       │   ├─>
Андронік
 │       │   ├─>Ісак Севастакратар, васілеапатр
 │       │   │   ├─>
Іаан-Чалябі 
 │       │   │   ├─>Андронік I, апошні візантыйскі імператар з Камнінаў
 │       │   │   │    └─>
Мануіл
 │       │   │   │         ├─>Аляксей I Вялікі Камнін, трапезундскі імператар
 │       │   │   │         │    └─>ВЯЛІКІЯ КАМНІНЫ
 │       │   │   │         └─>
Давыд (11841214), валадар іраклійскі і пафлагонскі
 │       │   │   ├─>Марыя
 │       │   │   ├─>Анна
 │       │   │   ├─>Еўдакія ∞ Канстацін Палеалог
 │       │   │   └─>
Алена ∞? Юрый Даўгарукі
 │       │   ├─>Ганна
 │       │   └─>
Феадора∞
Канстанцін Ангел (Гл. АНГЕЛЫ)
 │       ├─>
Адрыян
 │       ├─>Нікіфар
 │       ├─>
Марыя
 │       ├─>
Еўдакія
 │       ├─>Мануіл I
 │       └─>
Феадора
 └──>Нікіфар
іншыя мовы
Alemannisch: Komnenen
العربية: كومنينيون
azərbaycanca: Komnenos sülaləsi
беларуская (тарашкевіца)‎: Камніны
български: Комнини
bosanski: Komnen
català: Comnè
čeština: Komnenovci
Deutsch: Komnenen
English: Komnenos
Esperanto: Komnena dinastio
فارسی: کمنن
suomi: Komnenos
français: Maison Comnène
hrvatski: Komneni
Bahasa Indonesia: Komnenos
italiano: Comneni
ქართული: კომნენოსები
македонски: Комнини
Nederlands: Komnenen
polski: Komnenowie
português: Dinastia comnena
русский: Комнины
srpskohrvatski / српскохрватски: Dinastija Komnina
slovenščina: Komneni
српски / srpski: Династија Комнина
svenska: Komnenos
українська: Комніни
oʻzbekcha/ўзбекча: Komninlar