Дынастыя Аглабідаў

Дзяржава Аглабідаў у часы найбольшага росквіту

Аглабі́ды — арабская феадальная дынастыя ў Іфрыкіі (сучасны Туніс), якая кіравала ў 800909 гадах. Заснавальнік — Ібрагім ібн аль-Аглаб ( 800812), сын аднаго з ваеначальнікаў халіфата Абасідаў, намесніка Іфрыкіі ў 785787 гадах.

Абапіраючыся на арабскую ваенную арыстакратыю і вярхі гарадскога насельніцтва, Аглабіды стварылі ў рамках Абасідскага халіфата незалежны суніцкі эмірат са сталіцай у Кайруане, але пад сюзерэнітэтам Абасідаў. У сістэме кіравання яны прытрымліваліся іх палітыкі; быў створаны цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат на чале з візірам, кяцібамі ( сакратарамі), якія загадвалі асобнымі галінамі кіравання, і вярхоўным кадзі ( суддзёй), які сачыў за захаваннем прынцыпаў шарыяту. Разумнае кіраванне, шырокае ірыгацыйнае будаўніцтва, укараненне новых прыёмаў земляробства прывялі да ўздыму сельскай гаспадаркі ( суднабудаванне, выплаўка металаў, выраб зброі і асаднай тэхнікі, шаўковых, парчовых тканін, вырабаў са шкла, паласаў і інш.)

Вялікая кайруанская мячэць — помнік эпохі Аглабідаў.

У эміраце са змяшаным араба-раманскім, часткова берберскім насельніцтва хутка ішоў працэс арабізацыя. Да гэтага ў значнай ступені прыводзілі шырокія сувязі з Усходам, заснаванне ў Кайруане акадэміі «Дом мудрасці» ( Байт аль-хікма), грамадскіх бібліятэк, пераклады на арабскую мову лацінскіх твораў па прыродазнаўчым навукам і г.д.. Хоць большасць насельніцтва пры Аглабідах складалі хрысціяне, вядучая роля ў рэлігійна- палітычным жыцці належала мусульманам- сунітам.

У VIII стагоддзі прадстаўнікі арабскай арыстакратыі Аглабідаў змагаліся з берберскімі харыджыцкімі паўстаннямі ібадзітаў, якія ахапілі ўсю Паўночную Афрыку. У 849 годзе вярхоўны кадзі Сахнун ібн Саід здзейсніў рэлігійную рэформу, зацвердзіў малікізм у якасці галоўнай рэлігійнай дактрыны. У галіне знешняй палітыкі Аглабіды выступалі як саюзнікі Абасідаў, супрацьстаялі Амеядскім кіраўнікам Іспаніі, Рустамідам, Ідрысідам і іншым алідскім кіраўнікам Магрыба, у 1180 годзе адбілі напад егіпецкіх войскаў Тулунідаў. У 827902 гадах падчас доўгай вайны, у перыяд кіравання Зіядэт-Алаха I, яны выгналі візантыйцаў з Сіцыліі , у 840 годзе высадзіліся на поўдні Апенінскага паўвостраваКалабрыі), у 846 годзе здзейснілі напад на Рым. Аднак паўстанне арабскай арыстакратыі і апазіцыя факіхаў ( правазнаўцаў), якія абвінавачвалі Аглабідаў у пагардзе асноўнымі прынцыпамі ісламу, прымусілі эмір аў аддаліцца ад арабскага войска ( джунда) і мяшчан, усё больш абапіраючыся на асабістых кліентаў ( мавалі) са славян ( сакаліба) і лангабардаў, а таксама на чорную гвардыю абідаў ( рабоў).

З прычыны падатковага ціску, эксплуатацыі чыноўнікаў і суперніцтва плямёнаў улада Аглабідаў аслабла і ў рэшце рэшт пала пад націскам шыіцкіх рухаў. Шыіты, якія абапіраліся на плямёны кетама разбілі Аглабідаў. Апошні эмір, Зіядэт-Алах ІІІ у 909 годзе бег з рэзідэнцыі эміраў Ракады, якая стала цэнтрам новаўтворанага халіфата Фацімідаў.

Эміры дынастыі

  • Ібрагім І ібн эль-Аглаб — 800-812
  • Абдалах І ібн Ібрагім — 812-817
  • Зіядэт-Алах І — 817-838
  • Абу Ікаль ібн эль-Аглаб — 838-841
  • Мухамед І ібн эль-Аглаб — 841-856
  • Ахмед ібн Мухамед — 856-861
  • Зіядэт-Алах II - 863-864
  • Мухамед ІІ ібн Ахмед эль-Маіт — 864-875
  • Ібрагім ІІ ібн Ахмед — 875-902
  • Абдалах ІІ Мухамед — 902-903
  • Зіядэт-Алах III — 903-909
іншыя мовы
aragonés: Aglabí
العربية: أغالبة
تۆرکجه: اغلبی‌لر
български: Аглабиди
català: Aglàbida
Deutsch: Aghlabiden
Ελληνικά: Αγλαβίδες
English: Aghlabids
Esperanto: Aglabidoj
español: Aglabí
فارسی: اغلبیان
suomi: Aghlabidit
français: Aghlabides
עברית: אע'לבים
magyar: Aglabidák
Bahasa Indonesia: Aghlabiyyah
italiano: Aghlabidi
日本語: アグラブ朝
ქართული: აღლაბიდები
lietuvių: Aglabidai
Bahasa Melayu: Bani Aghlab
Nederlands: Aghlabiden
polski: Aghlabidzi
پنجابی: اغالبہ
português: Emirado Aglábida
română: Aghlabizi
русский: Аглабиды
sicilianu: Aglabbiti
Scots: Aghlabids
srpskohrvatski / српскохрватски: Aglabidi
slovenščina: Aglabidi
српски / srpski: Аглабиди
svenska: Aghlabider
Türkçe: Aglebiler
українська: Аглабіди
اردو: اغالبہ