Долар ЗША

Долар ЗША
англ.: United States dollar

Купюра наміналам 1 долар ЗША Купюра наміналам 1 долар ЗША

Код ISO 4217USD
КраінаЗША
Абрэвіятура$

Амерыканскі долар, долар ЗША (Код валюты: USD) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амерыкі. Звычайна ён таксама абрывіяруецца знакамітым значком $, альбо US$, каб адрозніць ад іншых валютаў з назваю «долар». Амерыканскі долар дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэнне — ¢). У абароце ёсць манеты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 долар, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў.

На сённяшні дзень долар ЗША — найбольш распаўсюджаная і часта выкарысуемая валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах.На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.

Гісторыя

Назва долара ЗША паходзіць ад іспанскай срэбнай манеты ў 8 рэалаў, што важыла адну ўнцыю. Манета была вельмі папулярнай сярод амерыканскіх каланістаў, якія называлі яе «іспанскім доларам», назва якога пайшла ад нямецкай манеты падобнага памеру і вагі — талера.

З 1775 у амерыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынентальная валюта», дэнамінаваная ў «іспанскіх доларах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытентальны долар цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбраны долар па курсе 1 срэбраны долар = 1000 кантынентальных долараў.

Долар быў абвешчаны афіцыйнай валютай Амерыкі Кангрэсам канфедэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя доларавыя манеты былі выпушчаныя Манетным дваром ЗША пасля вайны за незалежнасць. Пэўны час іспанскія і амерыканскія срэбраныя долары хадзілі паралельна ў краіне.

Пасля Першай і Другой Сусветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку свету. Адпаведна, амерыканскі долар здабыў сваю сучасную вагу ў якасці сусветнай валюты.

Міжнародная роля долара

Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амерыканскі долар у якасці афіцыйнай валюты. Гэты працэс звычайна завецца даларызацыяй. Гэтыя краіны:

Таксама ў якасці нацыянальнай валюты амерыканскі долар мае хаджэнне ў былых амерыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія не сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасля атрымання незалежнасці:

Панама таксама выкарыстоўвае долар ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.

Дзве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амерыканскі долар:

Валюты некаторых краін прывязаныя да долара ЗША па пэўным курсе:

Аргенціна ўжывала фіксаваны абменны курс песа да долара як 1:1 з 1991 па 2002 гг.

Да амерыканскага долару быў з 1983 прымацаваны курс Ганконгскага долара як HK$7.8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганг-Конскага долара як MOP1.03/HKD, і такім чынам праз яго пасрэдніцтва таксама быў прымацаваны да долара ЗША.

Валюты некаторых краін Персідскага заліву, як Саудаўскай Аравіі і Кувейта, прымацаваныя да далара з той прычыны, што долар пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлі нафтай.

Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да долара ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8.28/USD. Аналагічна, Малайзія прымацавала свой рынгіт да долара па курсе RM3.8/USD in 1997. 21 ліпеня 2005 г. абедзве краіны змянілі прывязку да долара прывязкаю да кошыка валют.

Гл. таксама

2 долары ЗША

Спасылкі

Шаблон:Долар ЗША

іншыя мовы
Alemannisch: US-Dollar
العربية: دولار أمريكي
azərbaycanca: ABŞ dolları
башҡортса: АҠШ доллары
Boarisch: US-Dollar
žemaitėška: JAV duoleris
беларуская (тарашкевіца)‎: Амэрыканскі даляр
български: Щатски долар
भोजपुरी: अमेरिकी डालर
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: ইউ এস ডলার
bosanski: Američki dolar
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Mī-gĭng
нохчийн: АЦШ доллар
čeština: Americký dolar
словѣньскъ / ⰔⰎⰑⰂⰡⰐⰠⰔⰍⰟ: Амєрїканьскъ доларъ
Чӑвашла: АПШ долларĕ
Deutsch: US-Dollar
Ελληνικά: Δολάριο ΗΠΑ
Esperanto: Usona dolaro
eesti: USA dollar
Nordfriisk: US-Dooler
贛語: 美金
kriyòl gwiyannen: Dollar amériken
Avañe'ẽ: Dólar
客家語/Hak-kâ-ngî: Mî-kîm
hrvatski: Američki dolar
հայերեն: ԱՄՆ դոլար
interlingua: Dollar statounitese
Bahasa Indonesia: Dolar Amerika Serikat
íslenska: Bandaríkjadalur
Jawa: Dolar AS
Адыгэбзэ: АШЗ-м и доллар
қазақша: АҚШ доллары
한국어: 미국 달러
къарачай-малкъар: АБШ-ны доллары
Кыргызча: АКШ доллары
Lëtzebuergesch: US-Dollar
latviešu: ASV dolārs
Māori: USD
македонски: Американски долар
Bahasa Melayu: Dolar Amerika Syarikat
Mirandés: Dólar amaricano
မြန်မာဘာသာ: အမေရိကန်ဒေါ်လာ
Plattdüütsch: US-Dollar
Nederlands: Amerikaanse dollar
norsk nynorsk: US-dollar
پنجابی: امریکی ڈالر
Runa Simi: Amirikanu dollar
rumantsch: Dollar american
română: Dolar american
русский: Доллар США
русиньскый: США долар
саха тыла: АХШ дуоллара
davvisámegiella: USA dollár
srpskohrvatski / српскохрватски: Američki dolar
Simple English: United States dollar
slovenčina: Americký dolár
slovenščina: Ameriški dolar
српски / srpski: Амерички долар
тоҷикӣ: Доллари ИМА
Türkmençe: Dollar
татарча/tatarça: АКШ доллары
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: ئامېرىكا دولىرى
українська: Долар США
oʻzbekcha/ўзбекча: AQSh dollari
vepsän kel’: AÜV:oiden dollar
Tiếng Việt: Đô la Mỹ
吴语: 美圓
中文: 美元
文言: 美金
Bân-lâm-gú: Bí-kim
粵語: 美金
isiZulu: IDola