Дамен верхняга ўзроўню

Дамен верхняга ўзроўню (англ.: top-level domain, скар. TLD) — апошняя частка назвы дамена, паслядоўнасць літар пасля апошняй кропкі ў назве любога дамена. Так, у назве дамена www.website.com, даменам верхняга ўзроўню з'яўляецца com (альбо COM, таму што падзелу на вялікія і малыя літары ў назвах даменаў няма).

Арганізацыя Internet Assigned Numbers Authority (IANA) на сённяшні дзень падзяляе дамены верхняга ўзроўню на тры тыпы:

  • Нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню (country code top-level domains, ccTLD): ужываюцца ў краінах альбо ў залежных тэрыторыях. Даўжыня — две літары, напрыклад by для Беларусі.
  • Агульныя дамены верхняга ўзроўню (generic top-level domain, gTLD): ужываюцца (па меншай меры тэарытычна) у класах арганізацый (напрыклад, com для камерцыйных арганізацый). Даўжыня — звыш трох літар. Большасць агульных даменаў верхняга ўзроўню дазваляецца выкарыстоўваць на любых тэрыторыях свету, але па гістарычным прычынам mil (ваенны) і gov (урадавы) могуць ужывацца толькі Злучанымі Штатамі Амерыкі. Агульныя дамены верхняга ўзроўню падзяляюцца на субкласавыя спансаваныя дамены верхняга ўзроўню (sponsored top-level domains, sTLD), напрыклад, .aero, .coop, .museum і неспансаваныя дамены верхняга ўзроўню (unsponsored top-level domains, uTLD), напрыклад .biz, .info, .name і .pro.
  • Інфраструктурныя дамены верхняга ўзроўню (infrastructure top-level domain).

Поўны спіс даменаў верхняга ўзроўню змешчаны ў наступным артыкуле: спіс даменаў верхняга ўзроўню.

Гістарычныя дамены верхняга ўзроўню

Дамен .nato быў утвораны ў канцы 1980-х арганізацыяй NIC для НАТА, але праз некаторы час высветлілася, што ні адзін з такіх даменаў не дазваляў адэкватна вызначыць статус міжнародных арганізацый. Таму неўзабаве NIC быў утвораны яшчэ адзін дамен з назвай .int для ўжывання міжнароднымі арганізацыямі, прапанаваўшы НАТА выкарыстоўваць замест існуючага варыянта nato.int. Такім чынам, дамен верхняга ўзроўню nato перастаў выкарыстоўвацца, але канчаткавае яго выдаленне адбылося толькі ў ліпені 1996 года.

Іншымі гістарычнымі даменамі верхняга ўзроўню былі .cs для Чэхаславакіі, .su для Савецкага Саюза і .zr для Заіра.

іншыя мовы
Alemannisch: Top Level Domain
asturianu: Dominiu Internet
беларуская (тарашкевіца)‎: Дамэн верхняга ўзроўню
Ελληνικά: Top-level domain
emiliàn e rumagnòl: Domìni ed prìm livêl
eesti: Tippdomeen
Nordfriisk: TLD
hrvatski: Vršna domena
interlingua: Dominio Internet
íslenska: Rótarlén
къарачай-малкъар: Интернет доменле
Lëtzebuergesch: Top-Level-Domän
македонски: Највисок домен
Plattdüütsch: Top Level Domain
Nederlands: Topleveldomein
norsk nynorsk: Toppnivådomene
Nouormand: TLD
português: Domínio de topo
română: TLD
Simple English: Top-level domain
Sranantongo: Internet TLD
Seeltersk: TLD
Basa Sunda: Domain undak luhur
svenska: Toppdomän
中文: 頂級域
文言: 頂級域名
Bân-lâm-gú: Siōng-téng domain
粵語: 頂級域名