Гульня тронаў (раман)

Гульня тронаў
англ.: A Game of Thrones
A Game of Thrones first cover UK.jpg
Вокладка першага амерыканскага выдання з выявай Жалезнага трона
Аўтар:Джордж Р. Р. Марцін
Жанр:фэнтэзі
Мова арыгінала:англійская
Арыгінал выдадзены:1996[1]
Выдавецтва:Сцяг ЗША Bantam Spectra
Сцяг Вялікабрытаніі Voyager Books
Выпуск:6 жніўня 1996
Старонак:~ 835[2] ці 864[3]
Носьбіт:кніга
Папярэдняя:Аповесць пра Дунка і Эга
Наступная:«Бітва каралёў»

«Гульня́ тро́наў» (англ.: A Game of Thrones) — раман у жанры фэнтэзі аўтарства амерыканскага пісьменніка Джорджа Р. Р. Марціна, першая кніга серыі «Песня Лёду і Агню». Упершыню твор быў апублікаваны ў 1996 годзе выдавецтвам Bantam Spectra. Дзеянне рамана адбываецца ў выдуманым сусвеце. У цэнтры твора тры асноўныя сюжэтныя лініі — падзеі, якія папярэднічалі пачатку дынастычных войнаў за ўладу над кантынентам Вестэрас, які нагадвае Еўропу часоў Высокага Сярэднявечча; пагроза наступу плямёнаў адзічэлых і дэманічнай расы Іншых, што насоўваецца з поўначы; а таксама падарожжа дачкі зрынутага караля ў спробах вярнуць Жалезны трон. Апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы, напераменку з пункту гледжання розных персанажаў.

Праца над раманам была пачата аўтарам у 1991 годзе. На той момант цыкл задумваўся як трылогія. Джордж Р. Р. Марцін, які імкнецца да напісання тэкстаў вялікага аб'ёму, вырашыў стварыць маштабнае эпічнае фэнтэзі ў духу «Уладара пярсцёнкаў», абапіраючыся на гістарычныя кнігі і перавёўшы акцэнты ад магіі да рэалізму. Асаблівае месца ў «Гульні тронаў» было адведзена геральдыцы, рыцарству, апісанню банкетаў і адзення. Кніга была натхнёная рэальнымі гістарычнымі падзеямі, а героі цыкла мелі прататыпаў з асяроддзя еўрапейскай знаці. Адзін з асноўных пасылаў кнігі — ідэя таго, што смерць ёсць непазбежная ісціна ўсяго жыцця.

Раман атрымаў усеагульнае прызнанне з боку крытыкаў. Ён быў ганараваны прэміі «Локус» за лепшы раман у жанры фэнтэзі, а таксама быў намінаваны на Неб'юла і Сусветную прэмію фэнтэзі. Акрамя таго, аповесць «Кроў Дракона», якая ўвайшла ў склад рамана, у 1997 годзе атрымала прэмію «Х'юга». Праз пятнаццаць гадоў пасля публікацыі раман дасягнуў першага месца ў спісе бэстсэлераў газеты The New York Times. Аглядальнікі станоўча ўспрынялі смелае парушэнне класічных канонаў жанру і разбурэнне літаратурных стэрэатыпаў, прапрацоўку персанажаў і інтрыгуючы сюжэт. Усяго было прададзена звыш мільёна асобнікаў кнігі. Раман быў экранізаваны ў рамках першага сезона тэлесерыяла «Гульня тронаў».

іншыя мовы
العربية: لعبة العروش
asturianu: Xuegu de tronos
български: Игра на тронове
català: Joc de trons
čeština: Hra o trůny
español: Juego de tronos
עברית: משחקי הכס
íslenska: Game of Thrones
한국어: 왕좌의 게임
Кыргызча: Тактылар оюну
македонски: Игра на тронови
português: A Game of Thrones
Simple English: A Game of Thrones
slovenščina: Igra prestolov
Türkçe: Taht Oyunları
українська: Гра престолів
Bân-lâm-gú: A Game of Thrones