Гульнявая прыстаўка

Гульнявая прыстаўка (для кішэнных сістэм больш карэктны варыянт гульнявая кансоль) — спецыялізаваная электронная прылада, распрацаваная і створаная для відэагульняў. Найбольш папулярнай прыладай вываду з'яўляецца тэлевізар ці, часам, камп'ютарны манітор — таму такія прылады завуць прыстаўкамі, бо яны прыстаўляюцца да незалежнай прылады адлюстравання. Партатыўныя (кішэнныя) гульнявыя сістэмы маюць уласную ўбудаваную прыладу адлюстравання (ні да чаго не прыстаўляецца).

Першапачаткова гульнявыя прыстаўкі адрозніваліся ад персанальных камп'ютараў па шэрагу важных прыкметаў — яны прапаноўвалі ўжыванне тэлевізара ў якасці асноўнай прылады адлюстравання і не падтрымлівалі большасць стандартных перыферыйных прылад, створаных для персанальных камп'ютараў — такіх як клавіятура ці мадэм. Да нядаўніх часоў амаль усе прадаваныя прыстаўкі прызначаліся для запуску ўласніцкіх гульняў, якія распаўсюджваліся на ўмовах адсутнасці падтрымкі іншых прыставак.

Аднак, з цягам развіцця гульнявых прыставак, розніца паміж імі і персанальнымі камп'ютарамі стала паступова сцірацца — некаторыя прыстаўкі могуць дазволіць далучэнне клавіятуры, цвёрдага дыску і нават запуск на іх аперацыйнай сістэмы Linux ці xBSD. Схемы і праграмнае забеспячэнне некаторых прыставак могуць распаўсюджвацца, пад вольнымі ліцэнзіямі.

Рынак гульнявых прыставак пачынаўся з параўнальна простых электронных тэлевізійных гульнявых сістэм, такіх як Pong, развіўшыся ў нашыя дні ў моцныя шматфункцыянальныя гульнявыя сістэмы.

іншыя мовы
asturianu: Videoconsola
azərbaycanca: Video oyun konsolu
български: Игрална конзола
bosanski: Igraća konzola
čeština: Herní konzole
Cymraeg: Consol gemau
Deutsch: Spielkonsole
Esperanto: Videoludilo
español: Videoconsola
euskara: Bideokontsola
hrvatski: Igraća konzola
Bahasa Indonesia: Konsol permainan
íslenska: Leikjatölva
日本語: ゲーム機
lumbaart: Console
latviešu: Spēļu konsole
македонски: Играчка конзола
Bahasa Melayu: Konsol permainan video
Nederlands: Spelcomputer
norsk nynorsk: Spelekonsoll
Runa Simi: Widyu kunsula
srpskohrvatski / српскохрватски: Igraća konzola
Simple English: Video game console
slovenčina: Herná konzola
slovenščina: Igralna konzola
shqip: Konzola
српски / srpski: Играчка конзола
svenska: Spelkonsol
українська: Гральна консоль
oʻzbekcha/ўзбекча: Video oʻyin konsoli
Tiếng Việt: Video game console
吴语: 游戏机
Bân-lâm-gú: Iû-hì-ki
粵語: 遊戲機