Груша звычайная

Груша звычайная
Pears.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyrus communis L., 1753

Сінонімы
  • Pyrus asiae-mediae Popov
  • Pyrus balansae Decne.
  • Pyrus bourgaeana Decne.
  • Pyrus communis subsp. 
     bourgaeana
    (Decne.) Nyman
  • Pyrus communis var. 
     mariana
    Willk.
  • Pyrus domestica Medik.
  • Pyrus elata Rubtzov
  • Pyrus medvedevii Rubtzov
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25295
NCBI  23211
EOL  414311
GRIN  t:30474
IPNI  30065762-2
TPL  rjp-63

Гру́ша звыча́йная (Pýrus commúnis) — адзін з відаў роду Груша, распаўсюджаны на тэрыторыі ад Усходняй Еўропы да Заходняй Азіі.

Менавіта на аснове гэтага віду выведзена большасць культывараў грушы, якія вырошчваюцца ў рэгіёнах з умераным кліматам на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі (у Заходняй Азіі больш выкарыстоўваюцца два іншых віды грушы — Pyrus pyrifolia і Pyrus × bretschneideri.

Батанічнае апісанне

Illustration Pyrus communis0.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Дрэва вышынёй да 20-25 м[3], часам буйны куст. Дыяметр ствала да 80 см[3]. У маладым узросце кронапірамідальная, галінастая ці круглявая[3], парасткі калючыя.

Лісце рознай формы, даўгавата-круглявае, коратка завостранае, скурыстае, на доўгіх хвосціках, пры засыханні чорнае, 5-7 см даўжынёй[3]. Маладое лісце пакрыта лямцавым апушэннем[3]. Зверху лісце глянцавае, зеленаватае, знізу матавае, па краі пільчатае[3]. Восенню лісце аранжава-чырвонае[3].

Кветкі сабраны па 6-12 у шчыткападобныя суквецці, утвараюцца да распускання лісця[3] з пладовых пупышак, якія сфарміраваліся ў папярэднім годзе. Калякветнік двайны, пяцічленны. Вяночак да 3,5 см у дыяметры, снежна-белага, часам ружаватага колеру[3]. Тычынак шмат, яны маюць фіялетава-ружаватую афарбоўку. Нектараносная тканка размешчана на адкрытым кветаложы. Як у дзікарослых, так і ў культурных формаў цвіценне багатае, пачынаецца са з'яўленнем лісця, у маі, некалькі раней, чым у яблыні. Дрэвы ў насаджэннях квітнеюць 14-16 дзён, асобныя кветкі да 5 дзён[4].

Плады грушападобныя ці круглявыя, спеюць у жніўні — кастрычніку[3]. Дрэва плоданасіць з 8-10-гадовага ўзроста[3].

іншыя мовы
العربية: كمثرى
azərbaycanca: Adi armud
تۆرکجه: عادی آرمود
català: Perera
čeština: Hrušeň obecná
Cymraeg: Coeden ellyg
Deutsch: Kultur-Birne
dolnoserbski: Zagrodna kšušcyna
Ελληνικά: Αχλαδιά
español: Pyrus communis
suomi: Päärynä
Võro: Pirnipuu
français: Poirier commun
Nordfriisk: Peerbuum
Gaeilge: Piorra fiáin
galego: Pereira
hornjoserbsce: Zahrodna krušwina
magyar: Nemes körte
italiano: Pyrus communis
Адыгэбзэ: Кхъужьей
한국어: 서양배나무
Ripoarisch: Bir
лакку: Хъюрт
монгол: Европ лийр
Nāhuatl: Peracuahuitl
norsk nynorsk: Pære
norsk: Pære
occitan: Perièr
Piemontèis: Pyrus communis
پنجابی: ناشپاتی
armãneashti: Peru (pomu)
sardu: Pira
slovenčina: Hruška obyčajná
slovenščina: Hruška
svenska: Päron
ไทย: แพร์
українська: Груша звичайна
Tiếng Việt: Pyrus communis
West-Vlams: Peire
中文: 西洋梨
粵語: 啤梨