Граматычны род

Лік родаў ці класаў у асобных мовах

Род у граматыцы — граматычная катэгорыя, якая ўласціва розным часцінам мовы і заключаецца ў размеркаванні слоў і форм па класах, якія традыцыйна суадносяцца з прыметамі полу ці іх адсутнасцю. Род з'яўляецца класіфікавальнаю катэгорыяй для назоўнікаў, анафарычнаю для займеннікаў 3-й асобы адзіночнага ліку і словазмяняльнаю для астатніх часцін мовы.

У беларускай мове выдзяляюць наступныя віды граматычнага роду:

  • мужчынскі;
  • жаночы;
  • ніякі.

Катэгорыя роду — характэрная рыса граматычнага ладу індаеўрапейскіх, семіцкіх, дравідыйскіх і паўночнакаўказскіх моў. У сінтэтычных мовах катэгорыя роду цесна звязана з катэгорыяй адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці і ўтварае з ёю адну катэгорыю дапасавальных класаў. Па меры узмацнення аналітызму функцыя распазнавання роду пераходзіць ад флексіі да артыкля, і пры страце родавых проціпастаўленняў у імёнах род пераходзіць у схаваную катэгорыю, як гэта адбылося, напрыклад, у англійскай мове.

Большасць моў свету не маюць роду, напрыклад, сучасныя армянская, японская, кітайская, фіна-ўгорскія, цюркскія, мангольскія, жэставыя мовы (акрамя японскай[1]) і інш.

Зноскі

  1. Wendy Sandler and Diane Lillo-Martin Sign Language and Linguistic Universals — Cambridge University Press, 2006. — ISBN 978-0521483957.
іншыя мовы
Alemannisch: Genus
Ænglisc: Grammatisc cyn
العربية: جنس اسم
Boarisch: Genus
български: Род (граматика)
čeština: Jmenný rod
Cymraeg: Cenedl enwau
Deutsch: Genus
føroyskt: Kyn (mállæra)
hrvatski: Gramatički rod
Ido: Gendro
日本語: 性 (文法)
한국어: 성 (문법)
kurdî: Cotzeyandî
македонски: Род (граматика)
norsk nynorsk: Genus
português: Gênero gramatical
română: Gen gramatical
srpskohrvatski / српскохрватски: Rod (gramatika)
slovenščina: Slovnični spol
српски / srpski: Rod (gramatika)
українська: Рід (мовознавство)
中文: 性 (语法)