Грамадства

Грамадства — сацыяльнае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой галоўную ўмову жыццядзейнасці людзей, увасобленую ў канкрэтна-гістарычных формах і тыпах. Грамадства — шматзначнае паняцце, якое ў агульнапрынятым сэнсе азначае групу людзей, што характарызуецца агульнымі інтарэсамі і можа мець адрозненні ў культуры і адмысловыя ўстановы. Грамадства таксама можна азначыць як арганізаваную групу людзей, звязаных разам у рэлігійных, дабрачынных, культурных, навуковых, палітычных, эканамічных і іншых мэтах.

Вылучаюць шэраг абавязковых прыкмет сучаснага грамадства: наяўнасць пэўнай сукупнасці надзеленых воляй і свядомасцю індывідаў; існаванне агульных інтарэсаў; узаемадзеянне і супрацоўніцтва ў імя агульных мэтаў; стварэнне дзяржавы і рэгуляванне праз яе розных інтарэсаў; магчымасць развіцця і ўдасканалення грамадскіх інстытутаў шляхам іх рэфармавання і інш. Пры гэтым першаснай адзінкай грамадства лічыцца абстракгны індывід, а само грамадства асацыіруецца з сукупнасцю індывідаў. Аднак гэтыя прыкметы не лічацца вычарпальнымі і не прымаюцца ў якасці сукупнага крытэрыю для вызначэння чалавечага грамадства.

У гісторыі філасофіі, сацыялагічнай і прававой думкі ўсталявалася разуменне грамадства як сукупнасці людзей, аб'яднаных у адзінае цэлае па аб'ектыўных або суб'ектыўных прычынах. Геракліт лічыў грамадства адным з выяўленняў усеагульнага розуму (логасу), Дэмакрыт — штучным прадуктам працяглата натуральна неабходнага развіцця. Сакрат і Платон імкнуліся адшукаць аснову грамадства ў думцы пра яго, яго ідэі. Арыстоцель выводзіў паняцце грамадства з неабходнасці зносін свабрдных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадства як злучэння многіх людзей, аб'яднаных агульнасцю патрэб, інтарэсаў, згоднасцю ў пытаннях права ( Цыцэрон). Мысляры Н. Макіявелі, Т. Гобс бачылі ў грамадстве сродак сацыяльнага кантролю над сутнасцю індывіда і яго ўтаймавання. У перыяд буржуазных рэвалюцый у Заходняй Еўропе моцныя пазіцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі грамадства ( Г. Гроцый, Д. Дзідро). У процівагу грамадскаму дагавору Г. Гегель прапанаваў у якасці фактара, што фарміруе грамадства, шматбаковую ўзаемную залежнасць індывідаў у сумесным, найперш эканамічным, жыцці. У другой палове XIX ст. ўзнікла матэрыялістычная тэорыя грамадства ( К. Маркс, Ф. Энгельс, У. Ленін, Г. Пляханаў). Яна аспрэчвае тое, што ключавое значэнне для грамадства мае індывід. Паняцце грамадства ў матэрыялістычным разуменні ўключае ўсю сукупнасць грамадскіх з'яў і інстытутаў, абумоўленых неабходнасцю ўзаемадзеяння людзей, іх разнастайнымі сувязямі і адносінамі. Грамадства на пэўнай ступені развіцця — гэта грамадска-эканамічная фармацыя, якая мае ўнутраную структуру і зменьваецца па аб'ектыўных законах.

У апошняй трэці XX ст. атрымалі прызнанне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам устанаўлення разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэнняў у грамадстве лічыцца навукова-тэхнічны прагрэс і выкліканыя ім сацыяльна-эканамічныя вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі індустрыяльнага грамадства, дзе асноўнай крыніцай складанага комплексу грамадскіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае індустрыялізацыя, прагрэс навукі і тэхналогій, у прыватнасці, стварэнне сусветнай сістэмы камунікацыі і ўзнікненне глабальнага грамадства. Пашыранымі сацыяльна-эканамічнымі версіямі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца тэорыя дабрабыту і канцэпцыя аб «дзяржаве працвітання». Лагічным працягам тэорыі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца тэорыі постіндустрыяяьнага грамадства і інфармацыйнага грамадства. Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадстваў.

Грамадства — асноватворная катэгорыя філасофіі і сацыялогіі. Філасофска-тэарэтычны аналіз грамадства магчымы толькі на базе даследвання яго ідэальнай мадэлі. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва адбываўся пастаянны пошук гэтай мадэлі і спробы яе апісаць.

  • Літаратура

Літаратура

  • Боўш В. Грамадства // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
іншыя мовы
Afrikaans: Gemeenskap
አማርኛ: ኅብረተሰብ
aragonés: Sociedat
العربية: مجتمع
ܐܪܡܝܐ: ܟܢܫܐ
asturianu: Sociedá
azərbaycanca: Cəmiyyət
башҡортса: Йәмғиәт
žemaitėška: Vėsuomenė
беларуская (тарашкевіца)‎: Грамадзтва
български: Общество
भोजपुरी: समाज
বাংলা: সমাজ
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: সমাজ
brezhoneg: Kevredigezh
bosanski: Društvo
буряад: Ниигэм
català: Societat
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Siâ-huôi
нохчийн: Юкъаралла
Cebuano: Katilingban
کوردی: کۆمەڵگە
čeština: Společnost
Чӑвашла: Пĕрлĕх
Cymraeg: Cymdeithas
dansk: Samfund
Ελληνικά: Κοινωνία
English: Society
Esperanto: Socio
español: Sociedad
eesti: Ühiskond
euskara: Gizarte
estremeñu: Sociedá
فارسی: جامعه
Võro: Ütiskund
Nordfriisk: Selskap
galego: Sociedade
Avañe'ẽ: Avano'õ
客家語/Hak-kâ-ngî: Sa-fi
हिन्दी: समाज
Fiji Hindi: Samaj
hrvatski: Društvo
Kreyòl ayisyen: Sosyete
magyar: Társadalom
interlingua: Societate
Bahasa Indonesia: Masyarakat
Igbo: Ȯgbà
Ilokano: Kagimongan
Ido: Socio
íslenska: Þjóðfélag
日本語: 社会
Patois: Sasayati
la .lojban.: remce'u
Basa Jawa: Bebrayan
ქართული: საზოგადოება
қазақша: Қоғам
ភាសាខ្មែរ: សង្គម
ಕನ್ನಡ: ಸಮಾಜ
한국어: 사회
къарачай-малкъар: Джамагъат
Kurdî: Civak
Кыргызча: Коом
Limburgs: Maotsjappie
lietuvių: Visuomenė
latviešu: Sabiedrība
Malagasy: Fiaraha-monina
олык марий: Мер
македонски: Општество
മലയാളം: സമൂഹം
монгол: Нийгэм
Bahasa Melayu: Masyarakat
Mirandés: Sociadade
norsk nynorsk: Samfunn
norsk: Samfunn
occitan: Societat
Livvinkarjala: Yhteskundu
ਪੰਜਾਬੀ: ਸਮਾਜ
Piemontèis: Società
پنجابی: سوسائیٹی
پښتو: ټولنه
português: Sociedade
Runa Simi: Waki
русский: Общество
саха тыла: Дьон-сэргэ
sicilianu: Sucitati
Scots: Society
سنڌي: سماج
srpskohrvatski / српскохрватски: Društvo
සිංහල: සමාජය
Simple English: Society
slovenščina: Družba
chiShona: Chita
српски / srpski: Друштво
Kiswahili: Jamii
தமிழ்: சமூகம்
ไทย: สังคม
Tagalog: Lipunan
Türkçe: Toplum
татарча/tatarça: Җәмгыять
українська: Суспільство
اردو: سماج
oʻzbekcha/ўзбекча: Jamiyat
vepsän kel’: Kund
Tiếng Việt: Xã hội
Winaray: Katiringban
吴语: 社會
isiXhosa: Intlalo
მარგალური: ჯარალუა
Yorùbá: Àwùjọ
中文: 社会
Bân-lâm-gú: Siā-hōe
粵語: 社會