Глабалізацыя

McDonald’s як адзін з сімвалаў глабалізацыі.

Глабалізацыя (англ.: Globalization ці globalisation), працэс сусветнай эканамічнай, палітычнай і культурнай уніфікацыі і інтэграцыі. Асноўным наступствам гэтага з'яўляецца сусветны падзел працы, міграцыя ў маштабах усёй планеты капіталу, чалавечых і вытворчых рэсурсаў, стандартызацыя эканамічных і тэхналагічных працэсаў, уніфікацыя заканадаўства, збліжэнне культур розных краін. Гэта аб'ектыўны працэс, які носіць сістэмны характар, ахоплівае ўсе сферы жыцця грамадства.

Працэс стварэння сусветнага рынку пачаўся на світанку XX стагоддзя ў эпоху станаўлення буйных міжнацыянальных манаполіяў. Ён крыху прыпыніўся ў перыяд падзелу свету на варожыя лагеры і халоднай вайны паміж імі, калі эканамічнае і культурнае развіццё асобных краін, як то СССР і КНР, праходзіла адасоблена ад развіцця астатняга свету. Асаблівых тэмпаў глабалізацыя набрала ў апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя і пачатку XXI стагоддзя. З аднаго боку гэта звязана з падзеннем жалезнай заслоны і інтэграцыяй Кітая ў сусветную эканоміку, з другога боку — з хуткім развіццём інфармацыйных тэхналогій, дзякуючы якім узраслі магчымасці доступу да любой інфармацыі ў свеце.

Не зважаючы на тое, што працэс глабалізацыі аб'ектыўны, вакол яго праходзіць палітычная барацьба. Глабалізацыя на сучасным этапе, гэта значыць, на пачатку XXI стагоддзя, мае як гарачых прыхільнікаў, гэтак і апанентаў.

У палітыцы глабалізацыя заключаецца ў аслабленні нацыянальных дзяржаў, змяненні і скарачэнні іх суверэнітэту. З аднаго боку, гэта адбываецца з-за таго, што сучасныя дзяржавы дэлегуюць усё больш паўнамоцтваў уплывовым міжнародным арганізацыям, такім як Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, Сусветная гандлёвая арганізацыя, МВФ, НАТА. З другога боку, за кошт скарачэння дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў эканоміку і змяншэння падаткаў павялічваецца палітычны ўплыў прадпрыемстваў (асабліва вялікій транснацыянальных карпарацый). З-за больш лёгкай міграцыі людзей і свабоднага перамяшчэння капіталаў за мяжу змяншаецца ўлада дзяржаў і ў дачыненні да сваіх грамадзян.

Для культурнай глабалізацыі характэрна збліжэнне дзелавой і спажывецкай культуры розных краін свету і рост міжнародных зносін. Гэта прыводзіць як да папулярызацыі асобных відаў нацыянальнай культуры па ўсім свеце, так і да выцяснення асобных нацыянальных культурных з'яў папулярнымі міжнароднымі культурнымі з'явамі. Многія расцэньваюць гэта як страту нацыянальных культурных каштоўнасцей і змагаюцца за адраджэнне нацыянальнай культуры. У спалучэнні з адстойваннем эканамічных інтарэсаў асобных сацыяльных груп гэтая дзейнасць прывяла да фарміравання феномена антыглабалізму.

  • Спасылкі

Спасылкі

іншыя мовы
Afrikaans: Globalisering
Alemannisch: Globalisierung
aragonés: Globalización
العربية: عولمة
asturianu: Globalización
azərbaycanca: Qloballaşma
башҡортса: Глобалләшеү
žemaitėška: Gluobalėzacėjė
беларуская (тарашкевіца)‎: Глябалізацыя
български: Глобализация
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: বিশ্বায়ন
brezhoneg: Bedeladur
bosanski: Globalizacija
کوردی: جیھانگیری
čeština: Globalizace
Cymraeg: Globaleiddio
English: Globalization
Esperanto: Tutmondiĝo
español: Globalización
euskara: Globalizazio
føroyskt: Alheimsgerð
français: Mondialisation
Gaeilge: Domhandú
ગુજરાતી: વૈશ્વિકરણ
हिन्दी: वैश्वीकरण
Fiji Hindi: Vaisvikaran
hrvatski: Globalizacija
Հայերեն: Գլոբալացում
Bahasa Indonesia: Globalisasi
Ilokano: Globalisasion
íslenska: Hnattvæðing
italiano: Globalizzazione
Basa Jawa: Globalisasi
қазақша: Жаһандану
ಕನ್ನಡ: ಜಾಗತೀಕರಣ
한국어: 세계화
къарачай-малкъар: Глобализация
Latina: Globalizatio
Lëtzebuergesch: Globaliséierung
Limburgs: Globalisering
lietuvių: Globalizacija
latviešu: Globalizācija
Malagasy: Fanatontoloana
македонски: Глобализација
монгол: Даяарчлал
Bahasa Melayu: Globalisasi
Mirandés: Globalizaçon
नेपाल भाषा: हलिमिकरण
Nederlands: Mondialisering
norsk nynorsk: Globalisering
occitan: Globalizacion
ਪੰਜਾਬੀ: ਸੰਸਾਰੀਕਰਨ
polski: Globalizacja
Piemontèis: Mondialisassion
português: Globalização
română: Globalizare
русский: Глобализация
русиньскый: Ґлобалізація
संस्कृतम्: वैश्वीकरणम्
саха тыла: Глобализация
srpskohrvatski / српскохрватски: Globalizacija
Simple English: Globalization
slovenčina: Globalizácia
slovenščina: Globalizacija
српски / srpski: Глобализација
svenska: Globalisering
Kiswahili: Utandawazi
తెలుగు: ప్రపంచీకరణ
тоҷикӣ: Ҷаҳонишавӣ
Tagalog: Globalisasyon
Türkçe: Küreselleşme
татарча/tatarça: Глобальләшү
українська: Глобалізація
Tiếng Việt: Toàn cầu hóa
Winaray: Globalisasyon
中文: 全球化
Bân-lâm-gú: Choân-kiû-hòa
粵語: 全球化