Герцаг Глостэрскі

Кароль Рычард III насіў тытул герцага Глостэрскага з 1461 да свайго ўзыходжання на трон у 1483 годзе
Яго цёзка, цяперашні герцаг Рычард Глостэрскі, кузен Лізаветы II, у ордэнскім адзенні гаспітальераў

Герцаг Глостэр ( англ.: Duke of Gloucester) — тытул некаторых малодшых прынцаў англійскага (пазней — брытанскага) каралеўскага дому.

З іх вядомыя:

  • Томас, герцаг Глостэр ( 13551397), малодшы сын Эдуарда III. Абезгалоўлены, верагодна, па загадзе яго пляменніка Рычарда II.
  • Хамфры, герцаг Глостэр ( 13911447), сын Генрыха IV. Пасля смерці свайго брата Генрыха V ( 1422) кіраваў дзяржавай за малалетняга Генрыха VI, спачатку сумесна з герцагам Бедфардам, а з 1435 года — адзін. Пасля жаніцьбы караля на Маргарыце Анжуйскай, Глостэр, па нагаворы яе фаварыта, графа Суфалка, быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, арыштаваны і праз некалькі дзён знойдзены мёртвым у пасцелі.
  • Рычард, герцаг Глостэр ( 14521485), пасля кароль Рычард III.
  • Генры, герцаг Глостэр ( 16401660), сын Карла I, па загадзе Кромвеля выгадаваны на востраве Уайт і адпраўлены затым у Галандыю; вярнуўся ўслед за сваім братам Карлам II у Англію.
  • Вільгельм, герцаг Глостэр ( 16891700), сын каралевы Ганны і Георга Дацкага, адзінае іх дзіця, якое перажыло дзіцячы ўзрост, памёр у 11 гадоў ад гідрацэфаліі. Яго смерць, якая пакінула пратэстанцкую лінію Сцюартаў без спадчыннікаў, паскорыла прыняцце Акту пра лад 1701 года, што заклікаў на прастол Гановерскую дынастыю. Вільгельм меў тытулаванне (style) герцага Глостэра, але афіцыйна герцагства яму не прысвойвалася.
  • Фрэдэрык, прынц Уэльскі ( 17071751), сын Георга II і бацька Георга III, у 1718—1726 тытулаваўся (styled), пры жыцці дзеда, «герцаг Глостэр», але герцагства яму таксама афіцыйна не прысвойвалася.
  • Вільгельм Генры, герцаг Глостэрскі і Эдынбургскі ( 17431805), сын папярэдняга, брат Георга III. Яго тайная жаніцьба на аўдавелай графіні Вальдэргравэ выклікала ў парламенце шмат дэбатаў. Брытанскі фельдмаршал ( 1793).
  • Вільгельм Фрэдэрык, герцаг Глостэрскі і Эдынбургскі ( 17761834), сын папярэдняга, быў жанаты на Марыі, дачцы Георга III. Брытанскі фельдмаршал ( 1816).
  • Генры ( 19001974), трэці сын Георга V, дзядзька Лізаветы II. З 1935 года быў жанаты на лэдзі Алісе Мантэгю-Дуглас-Скот ( 19012004). Генерал-губернатар Аўстраліі ў 19451947 гадах. Брытанскі фельдмаршал ( 1955).
  • Рычард, нарадзіўся ў 1944 годзе, другі сын папярэдняга, стрыечны брат Лізаветы II. Жанаты на Брыгіце ван Дойрс (Хенрыксен). Пасля смерці старэйшага брата Вільяма ( 19411972) у авіякатастрофе стаў спадчыннікам тытула герцага Глостэра. Сын (Аляксандр, граф Ольстэр) і дзве дачкі.

Рэзідэнцыя герцага Глостэрскага — Кенсінгтонскі палац

  • Гл. таксама

Гл. таксама

іншыя мовы