Герб Чачні

Герб Чачні

Герб Чачэнскай рэспублікі з'яўляецца сімвалам Чачні. Прыняты 22 чэрвеня 2004.

Апісанне

Герб Чачні ўяўляе сабой круг у двухмернай плоскасці. Колеравае рашэнне заснавана на чатырох колерах: чырвоны, жоўты, сіні і нейтральны белы. Ва ўнутранай частцы белага круга намаляваны Знак Адзінства, Вечнасці ў выглядзе нацыянальнага чачэнскага арнамента, афарбаванага ў чырвоны колер. Стылізаваныя горы, гістарычная вежа вайнахаў і нафтавая вышка афарбаваныя ў сіні колер. Кампазіцыйнае рашэнне квадрат у крузе. Жоўтыя каласы пшаніцы на сінім фоне сіметрычна апраўляюць унутраны круг, сімвалізуючы багацце чачэнскага народа. У верхняй частцы каласы вянчаюць паўмесяц і зорка, афарбаваныя ў жоўты колер на сінім фоне. На знешнім завяршальным крузе намаляваны чырвоны ўзор з арнаментаў у чачэнскім нацыянальным стылі на жоўтым фоне. Знешняя акантоўка герба — сіняга колеру.