Гензель і Грэтэль

Малюнак Аляксандра Цык

«Ге́нзель и Грэтэль»( ням.: Hänsel und Gretel) (памяньшальныя нямецкія імёны ад «Іаган» і «Маргарыта») — казка братоў Грым. Распавядае пра прыгоды двух дзяцей — брата і сястры — якія трапілі да вядзьмаркі- людаедкі, але выратаваліся дзякуючы знаходлівасці. Па сістэме класіфікацыі казачных сюжэтаў Аарне—Томпсана, адносіцца да тыпу 327А («дзеці і людаед»). Запісана са слоў Дортхен Вільд, жонкі Вільгельма Грыма.

Змест

Дрывасек і яго жонка пад пагрозаю галоднай смерці вымушаны пакінуць сваіх дзяцей у лесе на самавольства лёсу (у наступных выданнях родная маці заменена на мачыху, якая падштурхоўвае мужа да гэтага пачварнага ўчынка). Першы раз у дзяцей атрымліваецца знайсці шлях да хаты з-за таго, што хлопчык — Гензель — здагадаўся раскідваць каменьчыкі напрацягу ўсёй дарогі ў глыбіню лесу. У наступны раз бацькі пазбавілі іх такой магчымасці, і дзеці засталіся ў лесе адны. Але яны нечакана трапілася чароўная хаціна, зробленая з хлеба, пернікаў і ледзянцоў. Добрая бабуля, якая жыла з хаціне, на самой справе была злой ведзьмай, якая забівала і з'ядала маленькіх дзяцей. Гензель і Грэтэль трапляюць у палон, але здольваюць перамагчы ведзьму і ўцячы, за адно авалодаўшы яе скарбамі. Калі яны вярнуліся да дому, высветлілася, што злая мачыха памерла. Сям'я разбагацела і з таго часу жыла доўга і шчасліва.

іншыя мовы
aragonés: Hänsel y Gretel
العربية: هانسل وغريتل
asturianu: Hansel y Gretel
azərbaycanca: Hansel və Qretel
български: Хензел и Гретел
español: Hansel y Gretel
français: Hansel et Gretel
עברית: עמי ותמי
hrvatski: Ivica i Marica
Taqbaylit: Hänsel d Gretel
Lëtzebuergesch: Hänsel a Gretel
Bahasa Melayu: Hansel dan Gretel
Nederlands: Hans en Grietje
português: Hänsel und Gretel
srpskohrvatski / српскохрватски: Ivica i Marica
Simple English: Hansel and Gretel
српски / srpski: Ивица и Марица
українська: Гензель і Гретель
Tiếng Việt: Hansel và Gretel
中文: 糖果屋