Гарвардскі ўніверсітэт

Гарвардскі ўніверсітэт
Па-англійскуHarvard University
ДэвізVeritas
(Праўда)
Заснаваны ў8 верасня 1636
ТыпПрыватны
ПрэзідэнтДру Гілпін Фаўст
Месца размяшчэнняКембрыдж, Масачусетс, ЗША
КампусГарадскі
85 га (Галоўны корпус)
8,9 га (Медыцынскі корпус)
145 га (Спартыўны корпус і бізнес-школа)
Бакалаўраў6 700
Магістраў і дактароў14 500
Выкладчыкаў2 100
КолерБарвовы колер
Афіцыйны сайтhttp://www.harvard.edu

Гарвардскі ўніверсітэт (англ.: Harvard University) — адзін з самых вядомых універсітэтаў ЗША і ўсяго свету, знаходзіцца ў горадзе Кембрыдж, штат Масачусетс. Найстарэйшы з універсітэтаў ЗША.

Заснаваны ў 8 верасня 1636 як каледж. 3 1639 носіць імя англійскага пурытанскага святара Джона Гарварда (1607—38), які завяшчаў каледжу палавіну сваёй маёмасці і бібліятэку. Да канца XVIII ст. галоўнае месца ў навучальным працэсе займалі Біблія і старажытныя мовы, у канцы XVIII ст. сталі выкладацца новыя мовы і матэматыка. У 1-й чвэрці ХІХ ст. да каледжа далучаны медыцынскі і юрыдычны факультэты і ён пераўтвораны ва ўніверсітэт. 3 2-й чвэрці ХІХ ст. Гарвардскі ўніверсітэт стаў цэнтрам культуры ЗША.

У складзе ўніверсітэта астранамічная абсерваторыя, выдавецтва (з 1913), музеі (параўнальнай заалогіі, мастацкі, германскіх культур, геалагічны і інш.), бібліятэка — адна з самых вялікіх у свеце (11 млн. тамоў; акрамя цэнтральнага кніжнага збору мае асобныя бібліятэкі — рэдкіх кніг і рукапісаў, медыцынскую, кітайска-японскую і інш.). Факультэты: тэалагічны, гуманітарны і дакладных навук, энергетыкі і прыкладной фізікі, мастацкі, права, медыцынскі, аховы здароўя, дзяржаўнага кіравання, практычнай адміністрацыі, педагогікі. У Фларэнцыі (Італія) створаны інстытут Гарвардскага ўніверсітэта па даследаванні эпохі Адраджэння.

У Гарвардзе працуе каля 2300 выкладчыкаў і вучыцца каля 6650 студэнтаў і 13 тысяч аспірантаў. Эндаўмент (мэтавы капітал) універсітэта складае 34900000000 долараў ЗША.

Выбітныя выпускнікі

іншыя мовы
azərbaycanca: Harvard Universiteti
беларуская (тарашкевіца)‎: Гарвардзкі ўнівэрсытэт
Gàidhlig: Oilthigh Harvard
客家語/Hak-kâ-ngî: Harvard Thai-ho̍k
Bahasa Indonesia: Universitas Harvard
ភាសាខ្មែរ: Harvard University
къарачай-малкъар: Гарвард университет
Lëtzebuergesch: Harvard Universitéit
Lingua Franca Nova: Universia Harvard
македонски: Харвард
Bahasa Melayu: Universiti Harvard
မြန်မာဘာသာ: ဟားဗတ် တက္ကသိုလ်
Plattdüütsch: Harvard University
norsk nynorsk: Harvard University
srpskohrvatski / српскохрватски: Univerzitet Harvard
Simple English: Harvard University
slovenčina: Harvard University
slovenščina: Univerza Harvard
татарча/tatarça: Harvard universitetı
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: خارۋارد ئۇنىۋېرسىتېتى
oʻzbekcha/ўзбекча: Garvard universiteti
Tiếng Việt: Đại học Harvard
吴语: 哈佛大学
中文: 哈佛大学
Bân-lâm-gú: Harvard Tāi-ha̍k
粵語: 哈佛大學