Ганна Паўлаўна Паўлава

Ганна Паўлаўна Паўлава
руск.: Анна Павловна (Матвеевна) Павлова
Anna Pavlova dressing room.jpg
Род дзейнасці:

балерына, харэограф, танцоўшчыца

Дата нараджэння:

31 студзеня (12 лютага) 1881(1881-02-12)

Месца нараджэння:

Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя[1]

Дата смерці:

23 студзеня 1931(1931-01-23) (49 гадоў)

Месца смерці:

Гаага, Нідэрланды[1]

Ганна Паўлаўна Паўлава на Вікісховішчы

Ганна Паўлаўна (Мацвееўна) Паўлава (31 студзеня (12 лютага) 1881, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 23 студзеня 1931, Гаага, Нідэрланды) — руская артыстка балета, адна з найвялікшых балерын XX стагоддзя.

Біяграфія

Маці Ганны Паўлавай, прачка Любоў Фёдараўна Паўлава, была замужам за адстаўным салдатам Мацвеем Паўлавым, аднак біёграфы сыходзяцца на тым, што Ганна Паўлава была пабочнай дачкой Любові Фёдараўны і вядомага чыгуначнага падрадчыка і маскоўскага банкіра Лазара Палякова.

Пасля заканчэння Ваганаўскага вучылішча, у 1899 годзе была прынята ў трупу Марыінскага тэатра. Танцавала партыі ў класічных балетах «Шчаўкунок», «Канёк-Гарбунок», «Раймонда», «Баядэрка», «Жызэль». У 1906 годзе стала вядучай танцоўшчыцай трупы.

Вялікі ўплыў на яе выканальніцкую манеру аказала сумесная праца з балетмайстрам А. Горскім і асабліва М. Фокіна. Ганна Паўлава выконвала галоўныя ролі ў балетах М. Фокіна «Шапеніяна», «Павільён Арміды», «Егіпецкія ночы» і інш

У 1907 годзе на дабрачынным вечары ў Марыінскім тэатры Ганна Паўлава ўпершыню выканала пастаўленую для яе М. Фокіна харэаграфічную мініяцюру «Лебедзь» (пазней «памірае лебедзь»), якая стала пасля адным з сімвалаў рускага балета XX стагоддзя. У 1909 годзе ўдзельнічала ў «Рускіх сезонах» Сяргея Дзягілева ў Парыжы, якія паклалі пачатак яе сусветнай вядомасці. Афіша працы В. Сярова з сілуэтам А. Паўлавай стала назаўжды эмблемай «Рускіх сезонаў». З 1910 гастралявала са сваёй трупай у многіх краінах свету, сцвярджаючы традыцыі рускай танцавальнай школы.

іншыя мовы
Afrikaans: Anna Pavlova
العربية: آنا بافولوفا
asturianu: Anna Pávlova
беларуская (тарашкевіца)‎: Ганна Паўлава
български: Анна Павлова
català: Anna Pàvlova
čeština: Anna Pavlovová
Ελληνικά: Άννα Πάβλοβα
English: Anna Pavlova
Esperanto: Anna Pavlova
español: Anna Pávlova
euskara: Anna Pavlova
galego: Anna Pavlova
hrvatski: Ana Pavlova
Հայերեն: Աննա Պավլովա
Bahasa Indonesia: Anna Pavlova
ქართული: ანა პავლოვა
Ripoarisch: Anna Povlova
Latina: Anna Pavlova
Lëtzebuergesch: Anna Pawlowna Pawlowa
latviešu: Anna Pavlova
Malagasy: Anna Pavlova
македонски: Ана Павлова
Bahasa Melayu: Anna Pavlova
Nederlands: Anna Pavlova
português: Anna Pavlova
Runa Simi: Anna Pawlowa
română: Anna Pavlova
srpskohrvatski / српскохрватски: Ana Pavlova
Simple English: Anna Pavlova
slovenščina: Ana Pavlova
српски / srpski: Ана Павлова
svenska: Anna Pavlova
Tagalog: Anna Pavlova
Türkçe: Anna Pavlova
Tiếng Việt: Anna Pavlovna Pavlova
Winaray: Anna Pavlova
Bân-lâm-gú: Anna Pavlova