Вільфрыд Войніч

Міхаіл Леанардавіч Войніч (псеўд. «Вільфрэд»)
польск.: Michał Habdank Wojnicz
Michał Wojnicz c. 1885.png
Міхаіл Войніч, 1885 год
Род дзейнасці:антыквар, гісторык, хімік
Дата нараджэння:31 кастрычніка 1865(1865-10-31)
Месца нараджэння:Цяльшай, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Літва)
Дата смерці:19 сакавіка 1930(1930-03-19) (64 гады)
Месца смерці:Нью-Ёрк
Жонка:Этэль Ліліян Войніч
Commons-logo.svg Міхаіл Леанардавіч Войніч (псеўд. «Вільфрэд») на Вікісховішчы

Вільфрыд Войніч, Міхаіл Леанардавіч Войніч (польск.: Michał Habdank Wojnicz, 31 кастрычніка 1865, Цяльшай, Літва — 19 сакавіка 1930, Нью-Ёрк) — дзеяч народніцкага і польскага сацыялістычнага руху, бібліяфіл і антыквар, першаадкрывальнік знакамітага «Рукапісу Войніча». Муж Этэль Ліліян Войніч.

Біяграфія

Вучыўся ў Шаўляйскай і Сувалкаўскай гімназіях, Віленскім рэальным вучылішчы. Вёў рэвалюцыйную работу ў Расіі, Польшчы, на Беларусі і Украіне. Разам з гродзенскімі нарадавольцамі і дзеячамі польскай рабочай партыі «Пралетарыят» удзельнічаў у падрыхтоўцы плана ўцёкаў палітычных зняволеных з варшаўскай цытадэлі. У 1885 годзе арыштаваны, высланы на 5 гадоў ва Усходнюю Сібір. У 1890 годзе ў Англіі. Удзельнічаў у выданні часопісу «Free Russia» («Свабодная Расія»), адзін з заснавальнікаў у 1891 годзе Фонду вольнай рускай прэсы. Перапісваўся з Пляханавым, Верай Засуліч, П. Л. Лаўровым. У 1894 годзе разам з жонкай старыў «Саюз кніганош» з мэтай дастаўкі рэвалюцыйнай літаратуры ў Расійскую імперыю, у канцы 1890-х гадоў адышоў ад палітычнай дзейнасці. З 1920 года ў ЗША.

іншыя мовы