Выдатныя артыкулы — артыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з самых лепшых артыкулаў праекта. Выдатныя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Пры гэтым яны павінны адпавядаць пэўным патрабаванням. Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, выдатныя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу. Існуюць таксама Добрыя артыкулы, якія пакуль не адпавядаюць усім крытэрыям выдатных, але набліжаюцца да іх па якасці. Усе выдатныя артыкулы адзначаны знакам у верхнім правым вугле сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам ўнізе артыкула. Колькасць выдатных артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 78. Гл. таксама Пералік выдатных артыкулаў з датамі абрання.  | Нядаўна абраныя выдатнымі артыкулы |
Тэйлар Элісан Свіфт (англ.: Taylor Alison Swift; 13 снежня 1989) — амерыканская кантры і поп спявачка, аўтар песень і актрыса. Дэбютны альбом Тэйлар Taylor Swift выйшаў у 2006 годзе і прынёс ёй першы поспех. Другі альбом Свіфт Fearless быў выпушчаны ў 2008 годзе і стаў міжнародным прарывам. Папулярнасць сінглаў Love Story і You Belong with Me дапамагла Fearless заняць першае месца ў чарце Billboard 200 і стаць самым прадаваным альбомам 2009 года ў ЗША. Fearless атрымаў чатыры прэміі Грэмі, улічваючы галоўную намінацыю «Альбом года», у якой Свіфт стала самай маладой пераможніцай у гісторыі. Выпушчаны ў 2010 годзе трэці альбом Свіфт Speak Now дэбютаваў на першым месцы Billboard 200, разышоўшыся накладам больш за адзін мільён копій за першы тыдзень. Сінгл Mean стаў уладальнікам Грэмі ў дзвюх намінацыях. (далей…)
| Альбе́рт Эйнштэ́йн (1879 — 1955) — нямецкі фізік-тэарэтык. Стваральнік тэорыі адноснасці (з якой шырока вядома эквівалентнасць масы і энергіі, E = mc2). Атрымаў у 1921 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за заслугі ў тэарэтычнай фізіцы, і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекту». Унёсак Эйнштэйна ў тэарэтычную фізіку ўключае спецыяльную тэорыю адноснасці, якая ўвязвае механіку і электрамагнетызм, і агульную тэорыю адноснасці, якая пашырыла прынцып адноснасці на неаднародны рух, стварыўшы тым самым новую тэорыю гравітацыі. (далей…)
| Марк Э́нтані Сэ́лбі (нар. 1983) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Трохразовы і дзеючы чэмпіён свету і лідар сусветнага рэйтынгу. З'яўляецца адным з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны — чэмпіянат Вялікабрытаніі (2012, 2016), Мастэрс (2008, 2010, 2013) і чэмпіянат свету (2014, 2016, 2017). Двойчы ў сваёй кар'еры выконваў максімальную серыю — 147 ачкоў. У агульнай колькасці займае найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за 40 месяцаў. (далей…)
| Шанха́й Ма́стэрс 2015 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 верасня 2015 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзявятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у пяты раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £465,200 (на £15,200 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца. Пераможцам турніру стаў 23-гадовы Кайрэн Уілсан. (далей…)
|
|