Вялікдзень

Вялікдзень
Тыпхрысціянскае, у шэрагу краін — дзяржаўнае
інакшСветлае Хрыстова Уваскрэсенне
Адзначаеццахрысціянамі
Датапершая нядзеля пасля веснавога раўнадзенства 21 сакавіка і поўні
У 2017 годзе16 красавіка
(каталікі[1] і праваслаўныя цэрквы[1])
Святкаваннеуначы або рана раніцай богаслужэнні ў цэрквах, сямейныя застоллі, народныя гулянні
ТрадыцыіУсходнія — асвячэнне пафарбаваных яйкаў і кулічоў, вітальнае цалаванне, валачобны абрад, на Захадзе — падарункі, пошук яйкаў дзецьмі, у абодвух выпадках — хрыстосаванне
Звязана зМясапуст, Масленіца, Дараваная нядзеля, Вялікі пост, Вербніца, Перадвелікодны тыдзень, Светлы тыдзень, Узнясенне Гасподняе, Дзень Святой Тройцы, Пятроў пост

Вялі́кдзень[2], Па́сха (грэч.: πάσχα, лац.: Pascha, іўр.: פסח [Pesaḥ]), Уваскрэсенне Хрысто́ва (грэч.: Ἡ Ανάστασις τοῦ Ἰησοῦ Χριστοῦ), Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята[3], якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў[4] і было ўсталявана ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста[3] — цэнтра ўсёй біблейскай гісторыі і асновы ўсяго хрысціянскага вучэння[5][заўв. 1].

У праваслаўі статус Вялікдня як галоўнага свята адлюстроўваюць словы «свят свята і ўрачыстасць з урачыстасцей»[6].

У наш час дата Вялікдня ў кожны год разлічваецца паводле месяцова-сонечнага календара, што робіць Вялікдзень пераходным святам.

Яўрэйскае слова Пе́сах абазначае іўдзейскую Пасху[7]. Яно звязана са словам паса́х (іўр.: פסח — праходзіць міма[2]), якое нагадвае пра тое, што Усявышні абмінуў яўрэйскія дамы, знішчаючы першынцаў Егіпта[8] (часам саму назва свята тлумачаць як «мінуў, абыйшоў»). Арамейская назва свята, якая гучыць як пісха[8], увайшла ў грэчаскую мову, затым перайшла ў лацінскую і ў далей распаўсюдзілася ў мовах Еўропы: pâques (фр.), pascuas (ісп.), пасха (рус.) і гэтак далей[9].

Звычай святкавання Пасхі, які існаваў у старажытных семіцкіх плямён[2], першапачаткова быў звязаны з жывёлагадоўляй, а пазней з земляробствам[10][11][12], пачаткам жніва[2]. З развіццём культу бога Яхвэ Пасха святкавалася ў гонар выхаду яўрэйскага народа з егіпецкага палону[5][8], потым яе сталі звязваць з чаканнем «нябеснага збавіцеля» — месіі[2].

У хрысціян назва свята набыло іншае тлумачэнне — «пераход ад смерці да жыцця, ад зямлі да неба»[13]. Царкоўнае святкаванне Вялікдня доўжыцца 40 дзён[4].

Гісторыя і дата Вялікдня

Старазапаветная Пасха

Старазапаветны Пасха, як і цяперашняе свята Пе́сах (яўрэйская Пасха), святкавалася ў гонар выхаду яўрэяў з Егіпта[заўв. 2], гэта значыць вызвалення яўрэяў ад рабства. Назва «Пе́сах» (іўр.: פסח) означает «праходзіць міма»[2]. Яна звязана з апавяданнем пра дзесяць караў егіпецкіх.

Адно бедства («кара») змянялася іншым, і нарэшце за адмову фараона адпусціць ізраільскі народ Бог «пакараў Егіпет страшнай карай», забіўшы ўсіх першынцаў[5][заўв. 3], гэта значыць усіх першых па старшынстве нашчадкаў мужчынскага полу — і ў людзей, і ў быдла[14]. Кара абмінула толькі першынцаў іўдзеяў, жытлы якіх Бог адрозніў па ўмоўным знаку (крыві ягня на вушаках дзвярэй) і прайшоў міма:

" А Я гэтай самай ночы прайду па зямлі Егіпецкай, і паб'ю кожнага першынца ў зямлі Егіпецкай, ад чалавека да быдла, і над усімі божышчамі Егіпецкімі ўчыню суд. Я Гасподзь. І будзе ў вас кроў знакам на дамах, дзе вы знаходзіцеся, і ўбачу кроў і прайду міма вас, і не будзе сярод вас пошасці згубнай, калі буду караць зямлю Егіпецкую. І хай будзе вам дзень гэты незабыўны, і святкуйце яго як сьвята Госпаду ва ўсе роды вашыя; як устанаўленне вечнае святкуйце яго. Зых.12:12-14 "

Пасля апошняй кары фараон адпусціў яўрэйскі народ разам з яго статкамі, а напалоханыя егіпцяне пануквалі яўрэяў, каб тыя хутчэй пакінулі Егіпет (Зых.12:31-33).

Пасхальнае ягня

У памяць пра гэту падзею «ўсяму супольству Ізраілеваму» прадпісвалася ўвечар 14-га нісана (першага месяца яўрэйскага календара) прыносіць у ахвяру ягня — аднагодку мужчынскага полу, без хібы, узятага ад авечак альбо ад коз, якога сям'і трэба было спячы на агні і з'есці цалкам, не зламаўшы касцей, з прэсным хлебам (г.зн. мацой) і горкай травой у пасхальную ноч (Зых.12:1-10, Лік.9:1-14). Апраснак у культавым рытуале яўрэяў азначаў спешнасць выхаду з Егіпта, калі цеста не паспявала скіснуць. Смакаванне пасхальнай вячэры выступала як «сведчанне галоўнай падзеі ўсёй старазапаветнай гісторыі» — выхаду яўрэяў з Егіпта[15].

Пасхальнае ягня таксама звалася «пасхай» («песахам»)[8][заўв. 4]. Такое ўжыванне слова можна знайсці, у прыватнасці, у апавяданнях евангелістаў пра Тайную Вячэру (Мф.26:17-19, Мк.14:12-16, Лк.22:8-15).

Вялікдзень у Новым Запавеце

Вялікдзень неаднаразова згадваецца ў Евангеллях, але асаблівае месца займае ў іх апавяданні пра Тайную Вячэру, якая ў Матфея, Марка і Лукі апісана як святочная пасхальная трапеза (Мф.26:17-19, Мк.14:12-16, Лк.22:8-15), і пра наступнае распяцце Ісуса Хрыста.

Менавіта падчас Тайнай Вячэры Ісус Хрыстос прамовіў словы і здзейсніў дзеянні, якія змянілі сэнс свята. Ісус замяніў Сабой месца пасхальнай ахвяры, і ў выніку «старая Пасха становіцца Пасхай новага Ягня, ахвяраванага дзеля ачышчэння людзей раз і назаўжды», а новай пасхальнай трапезай становіцца Еўхарыстыя[16].

Паколькі пакаранне адбылося ў пятніцу, « дык Іўзеі, каб не пакінуць целаў на крыжы ў суботу, бо тая субота была дзень вялікі, прасілі Пілата, каб перабіць у іх галені і зняць іх» (Ін.19:31), і воіны перабілі галені раскрыжаваным разбойнікам, аднак жа, «падышоўшы да Ісуса, як убачылі Яго ўжо мёртвага, не перабілі ў яго галені» (Ін.19:32-32). Іаан Багаслоў, які распавядае пра гэтыя падзеі, знаходзіць у іх выкананне слоў Свяшчэннага Пісання: «бо гэта сталася, хай збудзецца Пісанне: „косць Ягоная хай не будзе зламана“» (Ін.19:36).

Новае разуменне пасхальнай ахвяры добра адлюстроўваюць словы апостала Паўла (1Кар.5:7):

" … Пасха наша Хрыстос, ахвяраваны за нас.. "

Спыненне старазапаветных ахвяр

Пасля разбурэння ў 70 годзе Іерусалімскага храма рытуальнае ахвяраванне пасхальнага ягня больш не праводзілася[8][15], і ў сучасным рытуале адпраўлення Песаха пра яго нагадвае прадпісанне «з'есці невялікі кавалачак спечанага мяса» падчас начной трапезы[15].

Ранняе хрысціянства

Уваскрэсенне. Сімвалічная выява. Века саркафага. Музей Піа-Крысціяна, Ватыкан

Пасля Сёмухі хрысціяне пачалі праводзіць першыя богаслужэнні Еўхарыстыі, прысвечаныя ўспаміну смерці Ісуса Хрыста. Літургіі праходзіла як Тайная Вячэра — Пасха мукаў, звязаная з Хроснай смерцю. Такім чынам, Вялікдзень стаў першым і галоўным хрысціянскім святам, якое абумовіла як богаслужэбны ўстаў Царквы, так і веравучыцельны бок хрысціянства[крыніца не пазначана 1151 дзень].

У некаторых ранніх крыніцах гаворыцца пра штотыднёвыя святкаванні: пятніца была днём посту і смутку ва ўспаміне мукаў Хрыста (« Пастыр Ермы», III,V:1), а нядзеля — днём радасці ( Тэртуліян, «De corona mil.», гл. 3). Гэтыя святкаванні станавіліся больш урачыстымі ў перыяд яўрэйскага Песаха — угодкаў смерці Хрыста[крыніца не пазначана 1151 дзень].

У малаазійскіх цэрквах, асабліва іўдзеахрысціянамі, у I стагоддзі н.э. свята штогод адзначалася разам з іўдзейскім Песахам — 14 нісана, таму што і іўдзеі і хрысціяне чакалі ў гэты дзень прышэсце Месіі (Блаж. Еранім, Тлум. на Мф. 25,6 — PL 26,192). Некаторыя цэрквы пераносілі святкаванне на першую нядзелю пасля іўдзейскага Песаха, таму што Ісус Хрыстос быў пакараны смерцю ў дзень Песаха і ўваскрэс паводле Евангеллях у дзень пасля суботы — гэта значыць у нядзелю. Ужо ў II стагоддзі свята прымае характар штогадовага ва ўсіх Цэрквах. У сачыненнях ранніх хрысціянскіх пісьменнікаў — у пасланні Св. Ірынея Ліёнскага біскупу Рымскаму Віктару, «Пасхальная гамілія» Мелітона Сардыйскага(руск.)  бел.[17], у творах Апалінарыя Іерапольскага, Клімента Александрыйскага, Св. Іпаліта Рымскага — ёсць звесткі і пра святкаванне штогадовага дня смерці на крыжы і Уваскрэсення Хрыстова. З іх сачыненняў вынікае, што першапачаткова асобым постам адзначаліся пакуты і смерць Хрыста як «Пасха Пакут», ці «Пасха Крыжовая»[18] — πάσχα σταυρόσιμον, pascha crucificationis, якая супадала з яўрэйскім Песахам, пост працягваўся да нядзельнай ночы. Пасля яе адзначалася ўласна Уваскрэсенне Хрыстова як Пасха радасці, ці «Пасха Уваскрэсення»[18] — πάσχα άναστάσιμον, pascha resurrectionis. У сучасным богаслужэбным уставе захаваліся сляды гэтых старажытных свят.[19] Асабліва гэта прыкметна ў святочных элементах службаў Вялікіх Чацвярга, Пятніцы і Суботы і ў структуры начной службы ў Вялікодную нядзелю, якая складаецца з мінорнай велікоднай паўночніцы з канонам Вялікай Суботы, і з урачыста-радаснай велікоднай ютрані. Таксама на Уставе адбілася і старажытная традыцыя святкавання Пасхі Уваскрэсення аж да Ушэсця.

У хуткім часе стала прыкметным адрозненне традыцый Памесных цэркваў. Узнікла т.зв. « велікодная спрэчка» паміж Рымам і цэрквамі Малой Азіі. Хрысціяне Малой Азіі, названыя чатырынадзясятнікамі ці квартадэцыманамі (ад 14 дня месяца нісана), строга прытрымліваліся звычаю святкавання Вялікдзень (Пасху) 14 нісана, абапіраючыся на аўтарытэт Ап. Іаана Багаслова. У іх жа назва яўрэйскай Пасхі перайшла на назву хрысціянскай і пасля распаўсюдзілася.[20] Тады як на Захадзе, які не зведаў уплыву іўдзеахрысціянства, склалася практыка святкавання Вялікдня ў першую нядзелю пасля яўрэйскай Пасхі, пры гэтым разлічваючы апошнюю як поўня пасля дня раўнадзенства. У 155 годзе Палікарп, біскуп Смірны, наведаў рымскага біскупа Анікета, каб дамовіцца пра агульнае святкаванне Вялікдня, але пагаднення дасягнута не было. Пазней, у 190—192 гг., рымскі біскуп Віктар на саборах у Палесціне, Понце, Галіі, Александрыі, Карынфе, настойваў, каб малаазійскія хрысціяне адмовіліся ад свайго звычаю, і патрабаваў ад іншых цэркваў разарваць зносіны з імі. Св. Ірыней Ліёнскі, выступіў супраць адлучэння малаазійцаў, адзначаючы, што разыходжанні па фармальных прычынах не павінны ставіць пад пагрозу адзінства Царквы[21].

Многія абшчыны арыентаваліся на прынятыя ў іўдзеяў разлікі пасхальнага месяца. У той час ужо не прытрымліваліся сувязі паміж раўнадзенствам і месяцам нісанам, і ў некаторыя гады гэта прыводзіла да святкавання Вялікдня да дня веснавога раўнадзенства (гэта значыць, да надыходу новага астранамічнага года). Гэта практыка не прымалася іншымі абшчынамі[крыніца не пазначана 1151 дзень].

Першы Усяленскі сабор

Пытанне адзінага дня святкавання Вялікдня для ўсёй хрысціянскай айкумены разглядалася на скліканым у 325 годзе саборы епіскапаў у Нікеі, пасля названым Першым Усяленскім[22]. На саборы было прынята рашэнне ўзгадняць дзень святкавання Вялікдня паміж абшчынамі, і асуджана практыка арыентацыі на яўрэйскую дату, якая выпадала да раўнадзенства[23] :

" Калі пытанне пытанне наконт найсвяцейшага Вялікдня, пры ўсеагульнай згодзе было прызнана мэтазгодным, каб свята гэта адзначалася ўсімі ў адзін і той жа дзень паўсюдна… Сапраўды, перш за ўсё, усім здалося надзвычай абразлівай тая акалічнасць, што ў святкаванні гэтай найсвяцейшай урачыстасці мы павінны прытрымлівацца звычаю іўдзеяў… "

Як паведамляе гісторык, епіскап і ўдзельнік сабору Еўсевій Кесарыйскі ў кнізе «Пра жыццё блажэннага васілеўса Канстанціна», на Першым Усяленскім усе епіскапы не толькі прынялі Сімвал веры, але і падпісаліся, каб святкаваць Вялікдзень усім у адзін час[24]. Еўсевій Кесарыйскі, пераказваючы словы імператара Канстанціна, прыводзіць і аргументы, якімі кіраваліся айцы Першага Усяленскага сабору для такога рашэння[25]. Днём Вялікдня была выбрана першая нядзеля пасля поўні, якая з'явіцца не раней за веснавое раўнадзенства.

Александрыйскі епіскам павінен быў разлічваць гэты дзень і загадзя паведамляць яго ў Рым, каб забяспечыць адзіны дзень святкавання. Аднак праз нейкі час такія паведамленні спынілася. Усход і Рым пачалі святкаваць Вялікдзень кожны паводле сваіх разлікаў, часта ў розныя дні. У Александрыі былі створаны велікодныя табліцы — пасхаліі, якія дазваляюць вызначыць дату Вялікдня на шмат гадоў наверад. У іх аснову быў пакладзены 19-гадовы месяцова-сонечны цыкл, а за дату веснавога раўнадзенства прынята 21 сакавіка. У VI—VIII стст. гэта Пасхалія была прынята заходняй царквой[крыніца не пазначана 1151 дзень].

Першапачатковае вызначэнне Першага Усяленскага сабору наконт Вялікдня лягло ў аснову царкоўнага статута.

Памесны Антыяхійскі сабор 341 года ў сваім першым правіле патрабуе строга прытрымлівацца рашэнняў Першага Усяленскага сабору наконт дня святкавання Вялікдня пад страхам адлучэння ад Царквы і пазбаўлення сану[26].

Сведчанні IV стагоддзі гавораць, што Пасха Крыжовая і Уваскрэсення ў той час ужо былі аб'яднаны як на Захадзе, так і на Усходзе. Святкаванне Пасхі Крыжовай папярэднічала святкаванню Пасхі Уваскрэсення, кожная доўжылася тыдзень да і пасля Велікоднай нядзелі. Толькі ў V стагоддзі назва Пасха стала агульнапрынятай для абазначэння ўласна свята Уваскрэсення Хрыстова. Пазней Вялікдзень стаў вылучацца ў богаслужэнні ўсё выразней, за што атрымаў назву «цара дзён»[крыніца не пазначана 1151 дзень].

Сярэднявечча і Новы час

У VI стагоддзі Рымская царква прыняла ўсходнюю пасхалію. Але на працягу амаль 500 гадоў пасля Нікейскага сабору Вялікдзень святкаваўся па розных пасхаліях[27]. Александрыйская Пасхалія выкарыстоўвалася ва ўсім хрысціянскім свеце да канца XVI стагоддзя, больш 800 гадоў. Усходняя ці Александрыйская пасхалія пабудавана на чатырох абмежаваннях, выкладзеных Матфеем Уластарам[28]:

" Чатыры абмежаванні пакладзены для нашага Вялікадня, якія патрабуюцца неабходна. Два з іх узаконьваюць Апостальскае правіла (7-е) і два атрымалі пачатак з ненапісанага падання. Першае — мы павінны святкаваць Вялікдзень пасля веснавога раўнадзенства; другое — святкаваць не ў адзін дзень з іўдзеямі; трэцяе — не проста пасля раўнадзенства, але пасля першай поўні, якая з'явіцца пасля раўнадзенства; чацвёртае — і пасля поўні няйначай, як у першы дзень тыдня па іўдзейскім ліку. Таму, каб гэтыя чатыры абмежаванні выконваліся роўна мудрымі і простымі, і каб хрысціяне па ўсім сусвеце святкавалі Вялікдзень у адзін час, не маючы прытым нідзе патрэбы ў асаблівых астранамічных разліках, — айцы склалі канон і перадалі Царкве, без парушэння названых абмежаванняў. "

У 1582 годзе ў Рымска-каталіцкай царкве Папа Грыгорый XIII увёў новую Пасхалію, названую грыгарыянскай. З-за змянення Пасхаліі змяніўся і ўвесь каляндар. У тым жа годзе Папа Рымскі Грыгорый накіраваў паслоў да патрыярха Ераміі з прапановай прыняцця новага грыгарыянскага календара і новай грыгарыянскай пасхаліі. У 1583 годзе патрыярх Ерамія склікаў вялікі памесны сабор, запрасіўшы ўсходніх патрыярхаў, на якім аддалі анафеме не толькі тых, хто прыняў грыгарыянскую пасхалію, але і грыгарыянскі каляндар[29][30].

У выніку рэформы пасхаліі каталіцкі Вялікдзень часта святкуецца раней за іўдзейскі або ў адзін дзень і апярэджвае праваслаўны Вялікдзень у некаторыя гады больш як на месяц.

Сучаснасць

Сашэсце ў пекла (фрэска манастыра Хора, XIV стагоддзе)

У 1923 годзе Канстанцінопальскі патрыярх Мялецій IV (Метаксакіс) правёў т.зв. «Усеправаслаўную» нараду з удзелам прадстаўнікоў Эладскай, Румынскай і Сербскай праваслаўных цэркваў, на якой быў прыняты новаюліянскі каляндар, яшчэ больш дакладны загрыгарыянскі, з якім ён супадае да 2800 года. Усходнія цэрквы асудзілі гэта рашэнне, а Александрыйская правяла Памесны сабор, пастанавіўшы, што ва ўвядзенні новага календара няма ніякай неабходнасці. У Рускай і Сербскай цэрквах пасля спробы змяніць календар пакінулі ранейшы з-за магчымай смуты ў народзе.[31][32]

У сакавіку 1924 года на новы стыль перайшлі Канстанцінопальская (ужо пры Грыгорыі VII) і Эладская цэрквы. Румынская царква прыняла «новаюліянскі» каляндар 1 кастрычніка 1924 года.

Абурэнне духавенства і народа новаўвядзеннямі Мялеція вымусілі яго сысці ў адстаўку 20 верасня 1923 года. 20 мая 1926 года Мялецій становіцца Папам і патрыярхам Александрыйскай царквы, дзе, насуперак раней прынятаму саборнаму рашэнню, уводзіць новы каляндар. У грэчаскіх цэрквах адбыўся маштабны царкоўны раскол, не ўрэгуляваны дагэтуль. Утварылася некалькі самастойных старакаляндарных грэчаскіх Сінодаў.

На Усеправаслаўнай нарадзе 1948 года ў Маскве было вырашана, што Вялікдзень і ўсе пераходныя святы святкуюцца ўсімі Праваслаўнымі цэрквамі па Александрыйскай пасхаліі і юліянскім календары, а непераходныя святы па тым, па якім жыве кожная з Цэркваў. У тым жа годзе на новаюліянскі каляндар перайшла Антыяхійская праваслаўная царква.

Сёння юліянскім календаром цалкам карыстаюцца толькі Руская, Іерусалімская, Грузінская і Сербская[33] праваслаўныя цэрквы, а таксама Афон.

Фінляндская праваслаўная царква цалкам перайшла на грыгарыянскі каляндар[34].

Астатнія Памесныя Праваслаўныя цэрквы святкуюць Вялікдзень і іншыя пераходныя святы па юліянскім календары, а Раство і іншыя непераходныя святы — па грыгарыянскім.

У Вялікабрытаніі «Велікодны акт» 1928 года ўсталяваў дату Вялікадня на першую нядзелю пасля другой суботы красавіка[35]; аднак гэта пастанова не набыла моц. У 1997 годзе на саміце ў Халебе (Сірыя) Сусветны савет цэркваў прапанаваў зафіксаваць дзень Вялікадні ў сонечным календары (таксама другое ўваскрэсенне красавіка) або зацвердзіць адзіную Пасхалію для ўсяго хрысціянскага свету, зыходзячы з астранамічных патрабаванняў. Рэформа была прызначана на 2001 год, але не была прынята ўсімі членамі Савета.

іншыя мовы
Afrikaans: Paasfees
Alemannisch: Ostern
አማርኛ: ፋሲካ
Ænglisc: Ēaster
العربية: عيد القيامة
asturianu: Pascua
azərbaycanca: Pasxa
башҡортса: Пасха
Boarisch: Ostan
žemaitėška: Velīkas
Bikol Central: Pasko nin Pagkabuhay
беларуская (тарашкевіца)‎: Вялікдзень
български: Великден
বাংলা: ইস্টার
brezhoneg: Pask
bosanski: Uskrs
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Bô-uăk-cáik
Cebuano: Pagkabanhaw
corsu: Pasqua
čeština: Velikonoce
kaszëbsczi: Jastrë
Чӑвашла: Mункун
Cymraeg: Pasg
dansk: Påske
Deutsch: Ostern
Thuɔŋjäŋ: Aköljonbɛ̈nyrɔt
Zazaki: Pasxalya
Ελληνικά: Πάσχα
emiliàn e rumagnòl: Pasqua
English: Easter
Esperanto: Pasko
español: Pascua
euskara: Pazkoa
فارسی: عید پاک
føroyskt: Páskir
français: Pâques
Nordfriisk: Puask
Frysk: Peaske
Gaeilge: Cáisc
Gagauz: Paskellä
Gàidhlig: A' Chàisg
गोंयची कोंकणी / Gõychi Konknni: Kristachea Jivontponnachem Fest - Easter
Gaelg: Yn Chaisht
客家語/Hak-kâ-ngî: Fu̍k-fa̍t-chiet
עברית: פסחא
हिन्दी: ईस्टर
hrvatski: Uskrs
hornjoserbsce: Jutry
Kreyòl ayisyen: Pak (fèt)
magyar: Húsvét
Հայերեն: Զատիկ
Bahasa Indonesia: Paskah
Interlingue: Pasca
Ido: Pasko
íslenska: Páskar
italiano: Pasqua
日本語: 復活祭
Basa Jawa: Paskah
ქართული: აღდგომა
Адыгэбзэ: ӀутӀыж
қазақша: Пасха
ಕನ್ನಡ: ಈಸ್ಟರ್
한국어: 부활절
Перем Коми: Ыджытлун
Ripoarisch: Ostere
Lëtzebuergesch: Ouschteren
Limburgs: Paosje
lumbaart: Pasqua
lingála: Pásika
لۊری شومالی: عئید پاک
lietuvių: Velykos
latgaļu: Leldīne
latviešu: Lieldienas
мокшень: Очижи
Malagasy: Paska
олык марий: Кугече
македонски: Велигден
മലയാളം: ഈസ്റ്റർ
मराठी: ईस्टर
кырык мары: Когечӹ
Bahasa Melayu: Hari Easter
မြန်မာဘာသာ: အီစတာပွဲတော်နေ့
Nāhuatl: Paxcua
Napulitano: Pasca crestiana
Plattdüütsch: Oostern
Nedersaksies: Poaske
Nederlands: Pasen
norsk nynorsk: Påske
norsk: Påske
Nouormand: Pâques
occitan: Pascas
Livvinkarjala: Äijypäivy
Ирон: Куадзæн
Deitsch: Oschder
Pälzisch: Ostern
polski: Wielkanoc
português: Páscoa
Runa Simi: Paskwa
rumantsch: Pasca
română: Paști
armãneashti: Paști
русский: Пасха
русиньскый: Великдень
sardu: Pasca
sicilianu: Pasqua
Scots: Pace
davvisámegiella: Beassážat
srpskohrvatski / српскохрватски: Uskrs
Simple English: Easter
slovenčina: Veľká noc
slovenščina: Velika noč
Gagana Samoa: Motu o Eseta
shqip: Pashkët
српски / srpski: Ускрс
svenska: Påsk
ślůnski: Wjelgonoc
తెలుగు: ఈస్టర్
Türkçe: Paskalya
татарча/tatarça: Олы көн бәйрәме
українська: Великдень
اردو: ایسٹر
vepsän kel’: Äipäiv
Tiếng Việt: Lễ Phục Sinh
West-Vlams: Poaschn
walon: Påke
吴语: 复活节
მარგალური: თანაფა
Zeêuws: Paese
中文: 復活節
Bân-lâm-gú: Koh-oa̍h-cheh
粵語: 復活節
isiZulu: IPhasika