Вышыўка

Пяльцы з вышыўкай

Вышыўка, від народнага дэкаратыўнага мастацтва; арнамент або малюнак, вытканы ўручную (звычайнымі або спецыяльнымі іголкамі, часам кручком і інш.) ці машынным спосабам на тканінах, карунках, скуры. Матэрыялам служылі ільняныя, баваўняныя, ваўняныя, зрэдку шаўковыя ніткі, бліскаўкі і інш. Гістарычна для беларускіх тэрыторый характэрна ўжыванне ў вышыўцы чырвоных, сініх, чорных (забалаць, горынь, блахва), белых (белка) колераў, хоць у залежнасці ад рэгіёна Беларусі каларыстыка вышывак можа адрознівацца. Для накладной вышыўкі (аплікацыі) ужываліся шнур, тасьма, стужкі, кавалкі каляровых тканін, скура і інш. Вышыўкай аздаблялі жаночае (кашулі, галаўныя ўборы, фартухі, зрэдчас — спадніцы і гарсеты) і мужчынскае (кашулі, шыйныя хусткі) адзенне, суконную і аўчынную вопратку, рэчы дэкаратыўна-абрадавага і бытавога прызначэння (ручнікі, абрусы, навалочкі, посцілкі і інш.).

Адрозніваюць таксама гафт, як асобны від вышыўкі. Гэта ручная ці машынная вышыўка каштоўнымі матэрыяламі: каляровымі шаўковымі, залатымі, срэбранымі ніткамі, перлінамі, камянямі. У Беларусі гафт вядомы з XVI ст. у аздабленні літургічнага (арнаты) і святочнага адзення, дэкаратыўных тканін (пакрывалы для алтароў — антымінсы).

іншыя мовы
Afrikaans: Borduurwerk
Ænglisc: Blēocræft
العربية: تطريز
azərbaycanca: Tikmə
български: Бродиране
brezhoneg: Broderezh
català: Brodat
čeština: Vyšívání
Чӑвашла: Тĕрĕ
Cymraeg: Brodwaith
dansk: Broderi
Deutsch: Sticken
English: Embroidery
Esperanto: Brodado
español: Bordado
euskara: Brodatu
فارسی: گل‌دوزی
suomi: Kirjonta
français: Broderie
magyar: Hímzés
Bahasa Indonesia: Bordir
íslenska: Útsaumur
italiano: Ricamo
日本語: 刺繍
ಕನ್ನಡ: ಕಸೂತಿ
한국어: 자수 (공예)
kurdî: Nimûş
Кыргызча: Саймачылык
Latina: Acupictura
मराठी: भरतकाम
Bahasa Melayu: Seni tekat
Nederlands: Borduren
norsk nynorsk: Broderi
norsk: Broderi
ਪੰਜਾਬੀ: ਕਢਾਈ
polski: Hafciarstwo
português: Bordado
română: Broderie
русский: Вышивание
sicilianu: Raccamu
srpskohrvatski / српскохрватски: Vez
Simple English: Embroidery
српски / srpski: Вез
svenska: Broderi
українська: Вишивання
oʻzbekcha/ўзбекча: Kashta
Tiếng Việt: Thêu
中文: 刺绣
粵語: 刺繡