Вышыня над узроўнем мора

Вышыня над узроўнем мора — каардыната ў трохмернай прасторы, паказвае, на якім узроўні адносна прынятага за нуль узроўня мора знаходзіцца той або іншы аб'ект.

Можа прымаць адмоўныя (мясцовасць знаходзіцца ніжэй узроўню мора) і станоўчыя значэнні. Атмасферны ціск падае з павелічэннем вышыні.

Самая высокая кропка сушы — гара Эверэст у Гімалаях, яе вышыня 8844,43 метры над узроўнем мора.

Самая нізкі ўчастак сушы — узбярэжжа Мёртвага мора, яно знаходзіцца на вышыні 417,5 метры ніжэй узроўня мора.

У Беларусі самая нізкая кропка знаходзіцца на Нёманскай нізіне (80 м), самая высокая — гара Дзяржынская (345 м) на тэрыторыі Мінскага ўзвышша[1].

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Вышыня над узроўнем мора
Esperanto: Supermara alteco
한국어: 해발고도
മലയാളം: ഉന്നതി
Bahasa Melayu: Atas min aras laut
Plattdüütsch: Hööch över Seepegel
norsk nynorsk: Meter over havet
polski: N.p.m.
srpskohrvatski / српскохрватски: Nadmorska visina
Simple English: Above mean sea level
slovenčina: Metrov nad morom
chiShona: Hukwidza
татарча/tatarça: Diñgez däräcäse östendä bieklek
oʻzbekcha/ўзбекча: Mutlaq balandlik
中文: 平均海拔