Восень народаў

Рэвалюцыі 1989 г.
КраінаRed flag.svg Сацлагер
Датадругая палова 1989 года
ПрычынаКрызіс сацыялістычнай сістэмы
Асноўная мэтаПалітычныя і эканамічныя рэформы
ВынікПераход да дэмакратыі ў НСРА, НРБ, ВНР, ПНР, СРР, ЧССР, СФРЮ, СССР, рыначныя рэформы ў КНР, СРВ, ЛНДР,
АрганізатарыДэмакратычныя партыі
Колькасць удзельнікаўкаля 1 млн.чалавек
ПраціўнікіСацлагер
Загінуланевядома
АрыштаванаМікалае Чаўшэску і інш.

«Восень народаў» — азначэнне працэсу звяржэння камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, кульмінацыя якога прыйшлася на восень 1989 года. Ужываецца па аналогіі з «вясной народаў» — рэвалюцыйнымі падзеямі ў Еўропе 18481849 гадоў.

Хваля пачалася з Польскай Народнай Рэспублікі, за ёй рушылі ўслед рэвалюцыі, як правіла, мірныя, у ГДР, Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, Венгерскай Народнай Рэспубліцы і Народнай Рэспубліцы Балгарыя. Сацыялістычная Рэспубліка Румынія стала адзінай краінай, дзе змена ўлады прайшла гвалтоўным шляхам, а былы глава дзяржавы быў расстраляны.

Гэты ланцуг падзей разам з наступным распадам СССР у 1991 годзе прывялі да заканчэння халоднай вайны.

іншыя мовы