Вестфальскі мір

 
Трыццацігадовая вайна
Пльзень – Ломніца – СаблатВестэрніцэБелая Гара

Віслах – Вімпфен – Хёхст – Флерус – Штатлон – Брэда – Дэсау – Лутэр – Штральзунд – Вольгаст – Франкфурт – Магдэбург – Вербен – Брэйтэнфельд – Лех – Фюрт – Альтэ Вестэ – Лютцэн – Ольдэндорф – Нёрдлінген – Вітштак – Райнфельдэн – Брайзах – Хемніц – Даўнс – Ля Марфі – Анекур – Брайтэнфельд – Данія і Нарвегія – Ракруа – Тутлінген – Фрайберг – Ютэрбаг – Янкаў – Хюлст – Мергентхайм – Нёрдлінген 2 – Цусмаргаўзен – Ланс – Прага – Вестфальскі мір

Вестфальскі мір 1648 скончыў Трыццацігадовую вайну 1618—1648. Аб'ядноўвае два мірныя дагаворы, заключаныя 24 кастрычніка 1648 года — пасля працяглых (з вясны 1645) перамоў — у гарадах Вестфаліі Мюнстэры і Аснабруку: Аснабрукскі (паміж імператарам Свяшэннай Рымскай імперыі і яго саюзнікамі, з аднаго боку, і Швецыяй з саюзнікамі — з другога) і Мюнстэрскі (паміж імператарам з саюзнікамі, з аднаго боку, і Францыяй з саюзнікамі — з другога).

Пастановы Вестфальскага міру тычыліся тэрытарыяльных змен, рэлігійных адносін, палітычнага ладу імперыі. Згодна з Вестфальскім мірам Швецыя атрымала ад імперыі, акрамя кантрыбуцыі ў 5 млн талераў, востраў Руген, усю Заходнюю і частка Усходняй Памераніі з г. Штэтынам, г. Вісмар і секулярызаваныя архібіскупства Брэмен і біскупства Вердэн. У валоданні Швецыі апынуліся найважнейшыя гавані не толькі Балтыйскага, але і Паўночнага мора, яна як ўладальніца германскіх княстваў стала членам імперыі з правам пасылаць сваіх дэпутатаў на імперскія сеймы. Францыя атрымала былыя ўладанні Габсбургаў у Эльзасе і пацвярджэнне свайго суверэнітэту над Латарынгскімі біскупствамі Мец, Туль і Вердэн. Францыя і Швецыя — дзяржавы-пераможцы — былі абвешчаны галоўнымі гарантамі выканання Вестфальскага міру. Саюзнікі дзяржаў-пераможцаў — германскія княства Брандэнбург, Мекленбург-Шверын, Браўншвайг-Люнебург — пашырылі свае тэрыторыі за кошт секулярызаваных біскупстваў і кляштараў, за герцагам Баварыі быў замацаваны Верхні Пфальц і тытул курфюрста. Была прызнана поўная незалежнасць ад імператара германскіх князёў у правядзенні як унутранай, так і знешняй палітыкі (яны не маглі толькі заключаць знешніх саюзаў, накіраваных супраць імперыі і імператара). Былі прыведзены да роўнасці ў правах кальвіністы з каталікамі і лютэранамі.

іншыя мовы
aragonés: Paz de Westfalia
العربية: صلح وستفاليا
asturianu: Paz de Westfalia
azərbaycanca: Vestfaliya sülhü
Esperanto: Vestfalia Paco
hrvatski: Westfalski mir
Bahasa Indonesia: Perdamaian Westfalen
Lëtzebuergesch: Westfälesche Fridden
македонски: Вестфалски мир
Bahasa Melayu: Perdamaian Westfalen
norsk nynorsk: Freden i Westfalen
português: Paz de Vestfália
русиньскый: Вестфалскый мир
srpskohrvatski / српскохрватски: Westfalski mir
Simple English: Peace of Westphalia
slovenčina: Vestfálsky mier
slovenščina: Vestfalski mir
српски / srpski: Вестфалски мир
татарча/tatarça: Westfaliä solıxı
українська: Вестфальський мир
Tiếng Việt: Hòa ước Westfalen