Верхненямецкія мовы

Верхненямецкая мова
Саманазва:Hochdeutsch
Краіны:Сцяг Германіі Германія
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
Сцяг Францыі Францыя
Класіфікацыя
Катэгорыя:Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Заходнегерманская група
Пісьменнасць:лацінка
Моўныя коды
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Верхненямецкія мовы (дыялекты) (ням.: Hochdeutsch) — гэта група нямецкіх дыялектаў, распаўсюджаных паўднёвей лініі Бенрата ці лініі Урдынгена. Падзяляецца на дзве буйных зоны — паўднёванямецкую і сярэдненямецкую. Прычына проціпастаўлення верхненямецкіх дыялектаў ніжненямецкім у гістарычным разрыве, пачатак якому быў пакладзены падчас вылучэння старажытнаверхненямецкай мовы. Гэты этап гістарычнага развіцця нямецкай мовы пачынаецца разам з вядомым працэсам другога перамяшчэння зычных, які і спрыяў рэзкай змене марфалагічнай і асабліва фанетычнай структуры дыялектаў цэнтра і поўдня сучаснай Германіі.

Нямецкая мова шырокім разуменні складаецца з вышэйназваных моў, прычым яна неаднастайная, а дыялекты ці варыянты аднаго рэгіёна нямецкамоўнай прасторы могуць істотна адрознівацца ад дыялектаў і варыянтаў іншага рэгіёна. Аднак часта паняцце Hochdeutsch прыраўноўваюць да паняцця Standardsprache, тым самым паказваючы на яго ролю ў станаўленні літаратурнай мовы немцаў.

іншыя мовы