Вашынгтонскі ўніверсітэт

Вашынгтонскі ўніверсітэт
Па-англійскуUniversity of Washington
Дэвізлац.: Lux sit
англ.: Let there be light
бел.: Ды будзе святло
Заснаваны ў1861
Тыпграмадскі
Мэтавы фонд$ 2,0 млрд.[1]
ПрэзідэнтМайкл Янг
Месца размяшчэння

Сіэтл, Вашынгтон, ЗША


47°39′23″ пн. ш. 122°18′47″ з. д.HGЯЯO
Кампусгарадскі (2,8 км²)
Бакалаўраў30 790
Магістраў і дактароў12 117
Выкладчыкаў5 803
Колеры         
ТалісманГары Хаскі
Афіцыйны сайтwww.washington.edu

Вашынгтонскі ўніверсітэт (англ.: University of Washington) — універсітэт, заснаваны ў Сіэтле ў 1861 годзе пры падтрымцы адміністрацыі штата Вашынгтон. Па колькасці студэнтаў (каля 43 тысяч) і бюджэту (3100 млн. долараў, 2005) з'яўляецца найбуйнейшым на паўночным захадзе ЗША.

Універсітэцкія будынкі згрупаваныя вакол Чырвонай плошчы, на якую выходзіць неагатычная бібліятэка Сюзала. Пры ўніверсітэце дзейнічаюць мастацкая галерэя імя Хенры і музей натуральнай гісторыі імя Берка. Будаўніцтва новых будынкаў ажыццяўляецца пры падтрымцы Біла Гейтса і Пола Алена, бацькі якіх выкладалі ва ўніверсітэце.

Па стане на 2008 год 8 выпускнікоў Вашынгтонскага ўніверсітэта былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі. У акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету ён займае 16-е месца (2008). У 1961 годзе ва ўніверсітэце запрацаваў эксперыментальны ядзерны рэактар.

Зноскі

  1. 2010 NACUBO Public Endowment Market Values 2010 NACUBO Public Endowment Market Values Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 4 студзеня 2012.
іншыя мовы
العربية: جامعة واشنطن
客家語/Hak-kâ-ngî: Washington Thai-ho̍k
Bahasa Indonesia: Universitas Washington
Bahasa Melayu: Universiti Washington
srpskohrvatski / српскохрватски: Univerzitet u Washingtonu
Simple English: University of Washington
slovenščina: Univerza Washingtona
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: ۋاشىنگتون ئۇنىۋېرستېتى
oʻzbekcha/ўзбекча: Vashington universiteti
Tiếng Việt: Đại học Washington