Валавы ўнутраны прадукт

Намінальны ВУП на душу насельніцтва ў доларах ЗША (па стане на 2008 год)
ВУП на душу насельніцтва 2008 г., пералічаны па парытэту пакупніцкай здольнасці * Максімум: Люксембург — 58 600 дол. ЗША * Мінімум: Усходні Тымор — 400 дол. ЗША * Сярэдняе па ўсім свеце: 8800 дол. ЗША

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) — абагульнены эканамічны статыстычны паказчык; паказвае сукупны кошт усіх тавараў і паслуг, створаных у межах краіны як рэзідэнтамі, так і нерэзідэнтамі. З'яўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага развіцця краіны.

Разлічваецца трыма метадамі: па даходах, па выдатках, і метадам даданага кошту. Прымяняецца ў Сістэме нацыянальных рахункаў (СНР). На рахунку «Вытворчасць» СНР ВУП вылічваецца як розніцца паміж аб'ёмамі сукупнага выпуску і прамежнага спажывання, на рахунку «Стварэнне даходаў» — як сума аплочвання працы наёмных работнікаў, чыстых падаткаў на вытворчасць і сукупнага прыбытку ў эканоміцы, а на рахунку «Выкарыстанне даходаў» — як сума выдаткаў на канчатковае спажыванне і ашчаджэнні.

ВУП адрозніваецца ад паказчыка чыстага ўнутранага прадукту на велічыню спажывання асноўнага капіталу. ВУП разлічваецца ў фактычных асноўных і рынкавых цэнах (намінальны ВУП). Для вывучэння дынамікі ВУП прымяняюцца сталыя цэны. Рэальны ВУП разлічваецца метадам дэфлятавання.

ВУП на душу насельніцтва вылічваецца дзяленнем ВУП на колькасць жыхароў краіны. Для большай якасці параўнання ён часта падаецца з папраўкай на розніцу цэн у розных краінах.

ВУП паказвае толькі грашовы эквівалент усёй створанай прадукцыі, а не якасць прадукцыі, таму не можа прымяняцца для параўнання дабрабыту і якасці жыцця. Для гэтага існуюць іншыя паказчыкі, такія як Індэкс чалавечага развіцця.

Унізе паказаны краіны з найбольшымі ВУП у мільярдах долараў ЗША:

МесцаКраіна19801990200020032009
1.ЗША2.795,6005.803,3009.824,70010.857,20014.256,275
2.Японія1.072,9003.052,2004.766,1004.290,7005.068,059
3.Германія826,1001.547,0001.875,2002.386,2003.352,742
4.Вялікабрытанія536,700994,6001.440,9001.775,0002.183,607
5.Францыя682,4001.219,8001.313,3001.731,6002.675,951
6.Італія454,6001.104,5001.077,6001.455,400
7.Кітай301,500387,8001.080,8001.372,000
8.Канада268,900582,700724,200850,500
9.Іспанія221,800511,500562,800827,100
10.Мексіка202,000262,700581,400611,600
11.Індыя175,500313,100460,800556,100
12.Паўднёвая Карэя62,200252,600461,500520,900
13.Нідэрланды178,400295,500371,600509,300
14.Аўстралія156,700307,900378,700508,200
15.Бразілія148,900465,000599,800507,000
16.Расія42,00085,600259,700428,800
17.Швейцарыя107,600229,500240,400314,000
18.Бельгія121,700197,800228,700300,800
19.Швецыя128,900238,300239,800297,500
20.Тайвань41,400160,400309,600288,800
21.Аўстрыя80,200162,100191,200251,000

ВУП Беларусі

На 2010 ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 52,9 млрд. дол. (69-е месца ў свеце), паводле парытэта пакупніцкай здольнасці — 130,8 млрд. дол. (59-е месца).

іншыя мовы
azərbaycanca: Ümumi Daxili Məhsul
беларуская (тарашкевіца)‎: Сукупны ўнутраны прадукт
Nordfriisk: BIP
客家語/Hak-kâ-ngî: Koet-nui Sên-sán Chúng-chhṳ̍t
Bahasa Indonesia: Produk domestik bruto
日本語: 国内総生産
한국어: 국내총생산
къарачай-малкъар: Бютеулюк ич продукт
مازِرونی: جی‌دی‌پی
Plattdüütsch: Bruttobinnenlandprodukt
norsk nynorsk: Bruttonasjonalprodukt
davvisámegiella: Bruttoálbmotbuvttadus
srpskohrvatski / српскохрватски: Bruto domaći proizvod
Simple English: Gross domestic product
татарча/tatarça: Тулаем эчке продукт
удмурт: ВВП
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: مىللى دارامەت
oʻzbekcha/ўзбекча: Yalpi ichki mahsulot
vèneto: PIL