Ваенныя дзеянні

Ваенныя дзеянні — арганізаванае выкарыстанне сіл і сродкаў дзеля выканання пастаўленых баявых задач часткамі, злучэннямі, аб'яднаннямі ўсіх відаў узброеных сіл.

Вядуцца ў розных формах на зямлі, у паветры і на моры. Характарызуюцца, з сяр. 20 ст., рашучасцю мэтаў і вялікім прасторавым размахам, удзелам буйных груповак войскаў (сіл), шырокім выкарыстаннем усіх відаў зброі і баявой тэхнікі, высокай манёўранасцю, дынамічнасцю і хуткацечнасцю, рэзкімі менамі сітуацыі, вялікім выдаткаваннем матэрыяльных сродкаў. Тэрмін «ваенныя дзеянні» звычайна ўжываецца ў дач. да дзеянняў стратэгічнага маштабу, а ў дач. да дзеянняў аператыўна-тактычнага маштабу ўжываецца тэрмін «баявыя дзеянні».

Формы ваенных дзеянняў

Формы ваенных дзеянняў ужываюцца ў залежнасці ад маштабу ўзброенай барацьбы, магчымасцяў відаў узброеных сілаў і ваенных дзеянняў і характару задач, што выконваюцца.

Да форм ваенных дзеянняў адносяцца: аперацыя, бітва, баявыя дзеянні (у т.л. сістэматычныя баявыя дзеянні), бой, удар (у т.л., ядзерны).

іншыя мовы
العربية: حملة عسكرية
asturianu: Campaña militar
azərbaycanca: Hərbi əməliyyat
беларуская (тарашкевіца)‎: Ваенныя дзеяньні
български: Военна кампания
català: Campanya
dansk: Felttog
Deutsch: Feldzug
Ελληνικά: Εκστρατεία
فارسی: لشکرکشی
Frysk: Fjildtocht
Bahasa Indonesia: Kampanye militer
日本語: 戦役
한국어: 전역 (전쟁)
Bahasa Melayu: Kempen ketenteraan
Nedersaksies: Veldtocht
Nederlands: Veldtocht
norsk nynorsk: Felttog
norsk: Felttog
srpskohrvatski / српскохрватски: Vojna kampanja
Simple English: Military campaign
svenska: Fälttåg
Bân-lâm-gú: Chiàn-e̍k