Бібліятэка (праграмаванне)

Бібліятэка (ад англ.: library) у праграмаванні — зборнік падпраграм ці аб'ектаў, якія прымяняюцца для распрацоўкі праграмнага забеспячэння (ПЗ).

У некаторых мовах праграмавання (напрыклад, у Python) тое ж, што і модуль, у некаторых — некалькі модуляў. З пункту гледжання аперацыйнай сістэмы (АС) і прыкладнога ПЗ бібліятэкі падзяляюцца на дынамічныя і статычныя.

Тэрмін «бібліятэка падпраграм» адным з першых згадалі Морыс Вінсэнт Уілкс, Уіллер Д., Гілл С. у якасці адной з форм арганізацыі вылічэнняў на камп'ютары[1][2]. У іх кнізе бібліятэкай называўся набор «кароткіх, загадзя загатаваных праграм для асобных, часта ўжываных (стандартных) вылічальных аперацый»[3].

іншыя мовы
العربية: مكتبة برمجية
eesti: Teek
Bahasa Indonesia: Pustaka perangkat lunak
日本語: ライブラリ
norsk nynorsk: Programvarebibliotek
தமிழ்: நிரலகம்
中文: 函式庫