Бухен

Рэканструкцыя крэпасці

Бухен (Бухан) — старажытнаегіпецкія крэпасць і пасяленне, размешчаныя ў Паўночнай Нубіі (Ваваце) у раёне Другога парога Ніла. Старажытнае пасяленне Вадзі-Хальфа размяшчалася непадалёку, на іншым беразе ракі.

Гісторыя

Бухен мог існаваць яшчэ ў перыяд II-й дынастыі (2840—2686 гады да н. э.). Пасяленне развівалася ў часы фараона Снофру, каля 2590 да н. э. які нападаў на Нубію; графіці і надпісы, знойдзеныя ў Бухене, пацверджваюць гэта [1] [2].

У Бухене ішла выплаўка медзі. Тут было знойдзена шмат меднай руды, і каменныя ступы для яе таўчэння.

Паводле наяўных звестак, першае егіпецкае паселішча ў раёне Бухена магло праіснаваць два стагоддзі, пакуль егіпцяне не пакінулі гэта месца ў перыяд канца V дынастыі.

Крэпасць Бухена была ўзведзена ў перыяд Сярэдняга царства пры Сенусерце III (XII дынастыя) каля 1860 да н. э. для абароны ад нубійскіх нападаў і для забеспячэння далейшага прасоўвання Егіпта на поўдзень. Крэпасць Бухена ў свой час была вяршыняй інжынернай думкі. Яна дасягала 150 м у даўжыню, а яе плошча складала 13000 м2. Вялізныя сцены атачалі не толькі крэпасць, але і гарадок, які ўзнік блізу яе. У рэштках крэпасці археолагамі былі знойдзеныя парэшткі коней перыяду Сярэдняга царства, што абвяргае устоянае меркаванне аб тым, быццам конь быў завезены ў Егіпет гіксосамі. Нубійцы захапілі Бухен пасля падзення Сярэдняга царства і ўтрымлівалі яго аж да паходу Яхмаса I у Нубію. Царыца Хатшэпсут пабудавала ў Бухене храм Хора, які пасля ўзвядзення Асуанскай плаціны ў 1964 быў перанесены ў Хартум, каб не быць затопленным водамі возера Насер.

іншыя мовы
العربية: بوهين
català: Buhen
čeština: Buhén
Deutsch: Buhen
Ελληνικά: Μπουχέν
English: Buhen
Esperanto: Buhen
español: Buhen
euskara: Buhen
français: Bouhen
italiano: Buhen
Nederlands: Boehen (Egypte)
polski: Buhen
русский: Бухен
українська: Бухен (Єгипет)