Боская камедыя

Comencia la Comedia, 1472

Боская камедыя (італ.: Commedia, пазней Divina Commedia) — паэма, напісаная Дантэ Аліг'еры ў перыяд з 1307 па 1321 гг. Манументальны твор позняга сярэдневякоўя, які ўяўляе сабой энцыклапедыю філасофіі, касмагоніі, гісторыі, рэлігіі, маралі, палітычных поглядаў еўрапейскага чалавека напярэдадні Адраджэння.

Сюжэтнай канвой паэмы з'яўляюцца апавяданні пра падарожжы паэта (яго суправаджаюць спачатку Вергілій, потым каханая Беатрычэ Партынары, якая вельмі рана памерла) па тым свеце. Твор падзелены на 3 часткі (кантыкі): «Пекла», «Чысцец» і «Рай». Яны ў сваю чаргу складаюцца з карцін, што адпавядаюць сярэдневяковым уяўленням аб замагільным жыцці, у якое трапляе кожны чалавек пасля смерці, атрымліваючы там тое, што заслужыў раней: хто цярпіць за свае грахі ў Пекле, хто — ачышчаецца ад смяротных грахоў у Чысцы, хто за сваю маральную цноту і дасканаласць перажывае светлыя пачуцці ў Раі. У алегарычнай форме Дантэ Аліг'еры гаворыць аб сучаснасці, яскрава звязваючы яе з Антычнасцю. Стройная лагічная схема твора базіруецца на сімволіцы лічбаў (пачынаючы ад лічбы 3 — сімвала Тройцы: 3 кантыкі, тэрцына — асноўны вершаваны памер, кожная кантыка складаецца з 33 песень і г.д.).

У адрозненні ад многіх іншых твораў эпохі Адраджэння, паэма была напіснана не на лацінскай, а на жывой італьянскай мове.

  • Спасылкі

Спасылкі


Шаблон:Дантэ


іншыя мовы
Alemannisch: Göttliche Komödie
aragonés: A Divina Comedia
azərbaycanca: İlahi Komediya
беларуская (тарашкевіца)‎: Боская камэдыя
brezhoneg: Divina Commedia
čeština: Božská komedie
Ελληνικά: Θεία Κωμωδία
English: Divine Comedy
español: Divina comedia
فارسی: کمدی الهی
français: Divine Comédie
interlingua: Divin Comedia
Bahasa Indonesia: Divina Commedia
italiano: Divina Commedia
日本語: 神曲
한국어: 신곡
lumbaart: Divina Cumedia
Plattdüütsch: Göttliche Komödie
Piemontèis: Divin-a Comedia
português: Divina Comédia
rumantsch: Divina Commedia
română: Divina Comedie
sicilianu: Divina Cummedia
srpskohrvatski / српскохрватски: Divina Commedia
Simple English: The Divine Comedy
slovenčina: Božská komédia
slovenščina: Božanska komedija
Kiswahili: Divina Commedia
Türkmençe: Ylahy komediýa
Türkçe: İlahi Komedya
Tiếng Việt: Thần khúc
吴语: 神曲
中文: 神曲
Bân-lâm-gú: Sîn-khiok
粵語: 神曲