Бензін

Аўтамабільны 80-ы бензін у 720 мл. шкляным слоіку

Бензі́н — сумесь лёгкіх вуглевадародаў з тэмпературай кіпення ад 30 да 200 °C. Шчыльнасць каля 0,75 г/см². Цеплатворная здольнасць прыкладна 10500 ккал/кг (46 МДж/кг). Гаручая вадкасць. Прызначаны для ўжывання ў якасці паліва.Атрымліваецца шляхам перагонкі нафты, гідракрэкінгам і, пры неабходнасці далейшай араматызацыі — каталітычным крэкінгам і рыформінгам. Для адмысловых бензінаў характэрна дадатковая ачыстка ад непажаданых кампанентаў і змешванне з карыснымі дадаткамі.

Вядомы асобныя выпадкі, калі для вытворчасці бензінаў ужываецца і іншая вуглевадародная сыравіна. Магчымы адгон бензінавых фракцый са смол паўкаксавання і каксавання з дадатковай іх ачысткай (напрыклад у Эстонскай ССР бензін вырабляўся з гаручых сланцаў). Вырабляюцца бензіны і з сінтэз-газу (прадукт газіфікацыі вугля, канверсіі метану) пры дапамозе сінтын-працэсу (сінтэз Фішэра - Тропша), прадукты такой тэхналогіі — сінтын і кагазіны.

«Класічная» тэхналогія вытворчасці аўтамабільнага бензіну на сучасных НПЗ прадугледжвае яго кампаўндаванне (змешванне) з некалькіх складнікаў, галоўнымі з якіх з'яўляюцца:

  • прамагонны бензін (лёгкая нафта)
  • ізамерызат (прадукт ізамерызацыі папярэдняга)
  • рыфармат (прадукт рыформінгу цяжкай нафты)
  • бензін каталітычнага крэкінгу (прадукт раскладання цяжкіх фракцый першаснай перагонкі)
  • алкілат (прадукт алкілавання папярэдняга)
  • бензін гідракрэкінгу (прадукт раскладання найболей цяжкіх вадкіх фракцый, якія засталіся пасля атмасфернай, а затым вакуумнай перагонкі)
  • мадыфікавальныя прысадкі і дадаткі.

Найпростая схема атрымання аўтамабільнага бензіну ўлучае адбор лёгкіх фракцый падчас грубай перагонкі нафты саматужным спосабам (у т.зв. «самаварах») з наступным падвышэннем актанавага ліку даданнем вялікай колькасці прысадак («бадзяжніцтва»).

іншыя мовы
Afrikaans: Petrol
አማርኛ: ቤንዚን
aragonés: Benzina
مصرى: بنزين
asturianu: Gasolina
azərbaycanca: Benzin
беларуская (тарашкевіца)‎: Бэнзін
български: Бензин
भोजपुरी: पेट्रोल
বাংলা: পেট্রল
bosanski: Benzin
català: Gasolina
čeština: Benzín
dansk: Benzin
Deutsch: Motorenbenzin
Zazaki: Benzin
Ελληνικά: Βενζίνη
English: Gasoline
Esperanto: Benzino
español: Gasolina
eesti: Bensiin
euskara: Gasolina
فارسی: بنزین
suomi: Bensiini
Frysk: Benzine
Gaeilge: Peitreal
贛語: 汽油
Gàidhlig: Peatrail
galego: Gasolina
客家語/Hak-kâ-ngî: Khì-yù
עברית: בנזין
हिन्दी: पेट्रोल
hrvatski: Benzin
magyar: Benzin
Հայերեն: Բենզին
interlingua: Gasolina
Bahasa Indonesia: Bensin
Ido: Benzino
íslenska: Bensín
italiano: Benzina
日本語: ガソリン
Basa Jawa: Bènsin
ქართული: ბენზინი
қазақша: Бензин
한국어: 휘발유
Кыргызча: Бензин
Latina: Benzinum
Limburgs: Benzien
Ligure: Gasolio
lietuvių: Benzinas
latviešu: Benzīns
മലയാളം: പെട്രോൾ
Bahasa Melayu: Petrol
မြန်မာဘာသာ: ဓာတ်ဆီ
नेपाली: पेट्रोल
नेपाल भाषा: ग्यासोलिन
Nederlands: Benzine
norsk nynorsk: Bensin
norsk: Bensin
ਪੰਜਾਬੀ: ਪਟਰੋਲ
polski: Benzyna
پنجابی: پٹرول
português: Gasolina
română: Benzină
русский: Бензин
संस्कृतम्: पेट्रोल्
саха тыла: Бензин
sicilianu: Binzina
Scots: Petrol
srpskohrvatski / српскохрватски: Benzin
Simple English: Gasoline
slovenčina: Benzín
slovenščina: Bencin
српски / srpski: Motorni benzin
Seeltersk: Motooren-Benzin
Basa Sunda: Bénsin
svenska: Bensin
Kiswahili: Petroli
தமிழ்: பெட்ரோல்
తెలుగు: పెట్రోల్
тоҷикӣ: Бензин
Tagalog: Gasolina
Türkçe: Benzin
татарча/tatarça: Бензин
тыва дыл: Бензин
українська: Бензин
oʻzbekcha/ўзбекча: Benzin
Tiếng Việt: Xăng
Winaray: Gasolina
Wolof: Esaas
ייִדיש: בענזין
中文: 汽油
Bân-lâm-gú: Ga-só͘-lín
粵語: 電油