Байцоўскі клуб (раман)

«Байцоўскі клуб» (англ.: Fight Club) — раман амерыканскага пісьменніка Чака Паланіка, надрукаваны ў 1996 годзе ў ЗША выдавецтвам «W. W. Norton & Company». У цэнтры сюжэту знаходзіцца герой, які пакутуе на бяссоніцу, якая выклікана непрыманнем грамадства спажывання. Таксама прычынай яго хваробы з'яўляецца незадаволенасць тым, як разумеюць мужнасць у амерыканскай культуры. Прытрымліваючыся парады свайго доктара, галоўны герой пачынае наведваць групы падтрымкі для хворых рознымі захворваннямі, з прычыны чаго бяссоніца адступае. Але праз некаторы час такі спосаб перастае дзейнічаць. У працэсе далейшай барацьбы з гэтым герой сустракае таямнічага чалавека, якога завуць Тайлер Дзёрдэн — стваральнік падпольнага байцоўскага клуба як радыкальнай формы псіхатэрапіі.

Дэвід Фінчэр у 1999 годзе зняў аднайменны фільм, галоўныя ролі ў якім выканалі Брэд Піт і Эдвард Нортан. Выхад фільма і вялікая колькасць станоўчых водгукаў кінакрытыкаў паднялі папулярнасць Паланіка, умацавалі яго пазіцыі і дазволілі пачаць публікацыю новых раманаў з проматурамі, на якіх ён чытаў свае новыя, яшчэ нявыдадзеныя творы.

іншыя мовы