Багата

Горад
Багата
ісп.: Bogotá
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
CollageBogotá.png
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
6 жніўня]] [[1538
Плошча
1775,98  км²
Вышыня цэнтра
2640 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
7 307 335 [1] чалавек ( 2009)
Шчыльнасць
11071 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
1
Аўтамабільны код
BOG
ISO 3166-2
CO-DC
Афіцыйны сайт
bogota.gov.co
(ісп.) (англ.) 
Багата на карце Калумбіі
Багата (Калумбія)
Багата

Багата́ ( ісп.: Bogotá) — сталіца Калумбіі, з 1991 па 2000 гады вядомая як Санта-Фэ-дэ-Багата. Насельніцтва складае 7 434 453 жыхары ( 2011), разам з прыгарадамі 8 566 926 жыхароў ( 2009). Багата з'яўляецца найбуйнейшым горадам у Калумбіі і адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы. Акрамя таго горад уваходзіць у трыццатку найбуйнейшых гарадоў свету. З'яўляецца другой сталіцай у свеце пасля Кіта паводле вышыні над узроўнем мора, сягаючы на 2625 метраў [2]. Дзякуючы вялікай колькасці ўнівэрсытэтаў і бібліятэк, Багата вядома як «Афіны Паўднёвай Амэрыкі» [3].

Гісторыя горада

Хіменес дэ Кесада
Каралеўская вуліца. 1869 год

6 красавіка 1536 года губернатар і адэлантада правінцыі Санта-Марта Педра Эрнанес дэ Луго адправіў свайго намесніка, канкістадора Хіменеса дэ Кесада, з атрадам у 500 чалавек, часткова на брыгах уверх па плыні Рыа-Грандэ, часткова — сушай, уздоўж ракі [4]; Хіменес дэ Кесада адправіўся па гандлёвым шляху, па якім індзейцамі перапраўлялася соль, якая служыла сродкам абмену, з Карыбскага ўзбярэжжа ўглыб мацерыка і дабраўся да ўрадлівага плато Кундынамарка праз дзевяць месяцаў. У паходзе было страчана два брыгі, адзін — з людзьмі. Саму даліну, дзе знаходзілася Багата, першымі выявілі, адпраўленыя на выведку з 25 людзьмі, капітаны Антоніа дэ Лебрыха і Хуан дэ Сеспэдэс. Да таго часу з-за сутычак з індзейскімі плямёнамі і хвароб у атрадзе засталося толькі 170 чалавек, аднак ім не склала працы заваяваць раён, дзе жыло племя чыбча, якія прыняўшы іспанцаў за багоў, самі здаліся без асаблівага супраціўлення. Назва горада і пра ягоныя індзейскія пабудовы ў іспанскіх дакументах упершыню ўзгадваецца ў дакладзе каралеўскіх чыноўнікаў Хуана дэ Сан Марціна і Антоніа дэ Лебрыхі, якія прынялі асабісты ўдзел у паходзе Хіменеса дэ Кесада.

Багата была заснавана іспанскімі каланізатарамі ў 1538 годзе ў раёне, які быў цэнтрам старажытнай цывілізацыі індзейцаў чыбча. Багата месцілася на месцы індзейскай крэпасці Баката і стала сталіцай Новай Гранады — такую назву Кесада даў заваяванай тэрыторыі. З 1598 года Багата была сталіцай іспанскага генерал-капітанства, а з 1739 года — віцэ-каралеўства Новая Гранада. Заступніцай горада ў 1573 годзе арцыбіскуп Багаты Луіс Сапата дэ Кардэнас абвясціў Святую Ізабелу, з той прычыны, што галаву (як святую рэліквію) венгерскай каралевы Ізабелы, дараваную яму ў Мадрыдзе каралевай аўстрыйскай Ганнай (апошняй жонкай Філіпа II), ён насіў з сабой, але ў 1573 годзе памясціў яе ў срэбны куфэрак у галоўнай царкве гораду, а дзень шанавання гэтай святой быў устаноўлены на 19 лістапада [5].

Напалеонаўскія войны ў Еўропе выклікалі ўздым нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Лацінскай Амерыцы. Пасля таго як у 1808 годзе Напалеон уварваўся ў Іспанію і замест скінутага караля Фердынанда VII узвёў на каралеўскі пасад свайго брата Жазефа Банапарта, крэолы Багаты абвясцілі аб сваёй вернасці Фердынанду VII, а 20 ліпеня 1810 года крэольская вярхушка абвясціла самакіраванне Новай Гранады да аднаўлення ўлады законнага караля. Кіраванне краіны перайшло ў рукі Вярхоўнай хунты. У гонар гэтых падзеяў 20 ліпеня ў Калумбіі адзначаецца як Дзень незалежнасці. Услед за Багатой незалежнасць абвясцілі іншыя гарады. Вярнуўшыся да ўлады ў 1814 годзе, Фердынанд зрабіў спробу аднавіць абсалютнае кіраванне Новай Гранады, што выклікала новы ўздым вызваленчага руху. Толькі дзякуючы ўвядзенню ў калонію шматтысячнай іспанскай арміі атрымалася аднавіць і зноў зацвердзіць іспанскае панаванне. Багата была вызвалена ад іспанцаў войскамі Сімона Балівара толькі ў 1819 годзе. Тады ж была абвешчана незалежнасць, і Багата стала сталіцай Федэратыўнай Рэспублікі Калумбія, альбо Вялікай Калумбіі. У 1831 годзе, пасля аддзялення Венесуэлы і Эквадора Багата зноўку сталіца Новай Гранады, з 1863 году — Злучаных Штатаў Калумбіі, а з 1886 года — Калумбіі.

У канцы XIX стагоддзя Багата ператварылася ў цэнтр рэвалюцыйнага руху краіны. Падчас дзявятай Міжамерыканскай канферэнцыі, якая праходзіла ў сталіцы ўвесну 1948 года, было дзейснена забойства прагрэсіўнага калумбійскага дзеяча Хорхэ Гайтана. Ягоныя ідэі аб шляхах пераўтварэнняў калумбійскага грамадства карысталіся вялікай папулярнасцю сярод самых бедных слаёў насельніцтва, таму забойства Гайтана прывяло да масавых хваляванняў у сталіцы. У Багаце пачалося ўзброенае паўстанне, накіраванае супраць кансерватараў, якое распаўсюдзілася на іншыя раёны краіны. Беспарадкі былі падаўлены войскамі пры падтрымцы танкавых частак. У выніку баёў, разгарнуўшыхся на вуліцах Багаты, загінула каля 2000 чалавек. Цэнтральная частка сталіцы падвергнулася разбурэнню. Многія будынкі былі спалены. На аднаўленне ранейшага аблічча гораду сышлі шматлікія гады. У другой палове XX стагоддзя Багата была цэнтрам шматлікіх ўнутрыпалітычных канфліктаў.

іншыя мовы
Acèh: Bogota
адыгабзэ: Богота
Afrikaans: Bogotá
Alemannisch: Bogotá
አማርኛ: ቦጎታ
aragonés: Bogotá
Ænglisc: Bogotá
العربية: بوغوتا
مصرى: بوجوتا
asturianu: Bogotá
Aymar aru: Wukuta
azərbaycanca: Boqota
تۆرکجه: بوقوتا
башҡортса: Богота
žemaitėška: Buoguota
Bikol Central: Bogotá
беларуская (тарашкевіца)‎: Багата
български: Богота
Bislama: Bogota
bamanankan: Bogotá
বাংলা: বোগোতা
བོད་ཡིག: པོ་གོ་ཏ
brezhoneg: Bogotá
bosanski: Bogotá
буряад: Богота
català: Bogotà
Chavacano de Zamboanga: Bogotá
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Bogotá
нохчийн: Богота
Cebuano: Bogotá
کوردی: بۆگۆتا
corsu: Bogotà
čeština: Bogotá
Cymraeg: Bogotá
dansk: Bogotá
Deutsch: Bogotá
Zazaki: Bogotá
dolnoserbski: Bogotá
डोटेली: बोगोटा
Ελληνικά: Μπογκοτά
emiliàn e rumagnòl: Bugutà
English: Bogotá
Esperanto: Bogoto
español: Bogotá
eesti: Bogotá
euskara: Bogota
estremeñu: Bogotá
فارسی: بوگوتا
suomi: Bogotá
Võro: Bogota
føroyskt: Bogotá
français: Bogota
arpetan: Bogotâ
Gaeilge: Bogotá
Gàidhlig: Bogotá
galego: Bogotá
Avañe'ẽ: Bogotá
客家語/Hak-kâ-ngî: Bogotá
עברית: בוגוטה
हिन्दी: बोगोटा
Fiji Hindi: Bogotá
hrvatski: Bogotá
hornjoserbsce: Bogota
Kreyòl ayisyen: Bogota
magyar: Bogotá
Հայերեն: Բոգոտա
interlingua: Bogotá
Bahasa Indonesia: Bogotá
Interlingue: Bogotá
Ilokano: Bogotá
Ido: Bogota
íslenska: Bógóta
italiano: Bogotà
日本語: ボゴタ
Patois: Bogota
Basa Jawa: Bogotá
ქართული: ბოგოტა
Qaraqalpaqsha: Bogota
Kabɩyɛ: Pogotaa
Kongo: Bogota
қазақша: Богота
kalaallisut: Bogotá
ភាសាខ្មែរ: ទីក្រុងបូកូតា
ಕನ್ನಡ: ಬೊಗೋಟ
한국어: 보고타
Kurdî: Bogotá
kernowek: Bogotá
Latina: Bogota
Ladino: Bogotá
Lëtzebuergesch: Bogotá
лезги: Богота
Limburgs: Bogotá
Ligure: Bogotá
lumbaart: Bogotà
lingála: Bogota
لۊری شومالی: بوگوتا
lietuvių: Bogota
latviešu: Bogota
Malagasy: Bogotá
олык марий: Богота
македонски: Богота
മലയാളം: ബൊഗോട്ട
монгол: Богота
मराठी: बोगोता
Bahasa Melayu: Bogotá
Mirandés: Bogotá
မြန်မာဘာသာ: ဘိုဂိုတာမြို့
مازِرونی: بوگوتا
Plattdüütsch: Bogotá
Nederlands: Bogota (stad)
norsk nynorsk: Bogotá
norsk: Bogotá
Novial: Bogota
Chi-Chewa: Bogotá
occitan: Bogotà
ଓଡ଼ିଆ: ବୋଗୋଟା
Ирон: Богота
ਪੰਜਾਬੀ: ਬੋਗੋਤਾ
Pangasinan: Bogotá
Papiamentu: Bogota
polski: Bogota
Piemontèis: Bogotà
پنجابی: بگوٹا
português: Bogotá
Runa Simi: Bogotá
rumantsch: Bogotá
Romani: Bogotá
română: Bogotá
tarandíne: Bogotá
русский: Богота
русиньскый: Боґота
Kinyarwanda: Bogota
саха тыла: Богота
sardu: Bogotá
sicilianu: Bogotá
Scots: Bogotá
davvisámegiella: Bogotá
srpskohrvatski / српскохрватски: Bogotá
Simple English: Bogotá
slovenčina: Bogota
slovenščina: Bogota
Gagana Samoa: Bogota
chiShona: Bogotá
Soomaaliga: Bogota
shqip: Bogotá
српски / srpski: Богота
svenska: Bogotá
Kiswahili: Bogota
ślůnski: Bogota
தமிழ்: பொகோட்டா
tetun: Bogotá
Türkmençe: Bogota
Tagalog: Bogotá
Tok Pisin: Bogotá
Türkçe: Bogotá
татарча/tatarça: Богота
reo tahiti: Bogota
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: Bogota
українська: Богота
اردو: بوگوتا
oʻzbekcha/ўзбекча: Bogota
vèneto: Bogotà
vepsän kel’: Bogota
Tiếng Việt: Bogotá
West-Vlams: Bogotá
Volapük: Bogotá
walon: Bogota
Winaray: Bogotá
მარგალური: ბოგოტა
ייִדיש: באגאטא
Yorùbá: Bogotá
Vahcuengh: Bogotá
中文: 波哥大
文言: 波哥大
Bân-lâm-gú: Bogotá
粵語: 波哥大
isiZulu: IBogotaa