Аэрапорт Хітроў

Хітроў (англ.: London Heathrow Airport; ІКАО: EGLL, ІАТА: LHR) — найбуйнейшы міжнародны аэрапорт Лондана. Лічыцца трэцім па загружанасці пасажырскім аэрапортам у свеце (2011 год), і першым у Еўропе. Размешчаны ў 24 км (15 мілях) на захад ад цэнтральнага Лондана. Уключае 5 пасажырскіх тэрміналаў і адзін грузавы. Апошні, 5-ы тэрмінал, адкрыты 14 сакавіка 2008 каралевай Лізаветай II, з 11 красавіка 2008 года закрываўся па тэхнічных прычынах да чэрвеня 2008 года.

Размяшчэнне

Размешчаны ў 24 км (15 мілях) на захад ад цэнтральнага Лондана каля паўднёвай мяжы Хілінгтана. З паўночнага боку аэрапорт мяжуе з Харлінгтанам, Хармандсворсам, Лонгфардам і Кранфардам, з усходняга - Хаўнслоў і Хатанам, з паўднёвага - з Іст Бедфантам і Стануэлам. На захад шаша M25 аддзяляе аэрапорт ад Колнбрука ў Беркшыра.

Аэрапорт размешчаны на захад ад Лондана, яго ўзлётна-пасадачныя поласы арыентаваныя з захаду на ўсход, што азначае, што самалёты павінны ўзлятаць прама над горадам. Іншыя буйныя еўрапейскія аэрапорты, напрыклад, аэрапорты Амстэрдама, Франкфурта і Парыжа, размешчаны ў паўднёвай або паўночнай частцы горада, што дазваляе пазбягаць падобных праблем.

Іншай асаблівасцю аэрапорта з'яўляецца яго нізкае размяшчэнне над узроўнем мора (25 метраў), а таксама частыя туманы.

Хітроў - адзін з двух міжнародных аэрапортаў, размешчаных у межах Вялікага Лондана, другі - Лонданскі гарадскі аэрапорт.

іншыя мовы
azərbaycanca: Hitrou Hava Limanı
български: Летище Хийтроу
客家語/Hak-kâ-ngî: Lùn-tûn Hî-sṳ̂-lu Kî-chhòng
қазақша: Хитроу
한국어: 히스로 공항
Lingua Franca Nova: Airoporto de Heathrow
русский: Хитроу
srpskohrvatski / српскохрватски: Heathrow
Simple English: London Heathrow Airport
српски / srpski: Аеродром Хитроу
українська: Хітроу
Tiếng Việt: Sân bay London Heathrow