Атон IV

Атон IV Браўншвайгскі
ням.: Otto IV von Braunschweig
Атон IV Браўншвайгскі
Партрэтная фантазія мастака XIX стагоддзя (для кнігі 1888 года)
кароль Германіі
(Рымскі кароль)
9 чэрвеня 1198 — 5 снежня 1212
Каранацыя:12 ліпеня 1198, Ахенскі сабор, Ахен, Германія
Суправіцель:Філіп Швабскі (9 чэрвеня 1198 — 21 чэрвеня 1208)
Папярэднік:Генрых VI
Пераемнік:Фрыдрых II
сцяг
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
4 кастрычніка 1209 — 5 ліпеня 1215
Каранацыя:4 кастрычніка 1209, Сабор Святога Пятра, Рым, Італія
Папярэднік:Генрых VI
Пераемнік:Фрыдрых II
 
Дзейнасць:манарх
Веравызнанне:хрысціянства
Нараджэнне:1175/1176
Браўншвайг, Ніжняя Саксонія
Смерць:19 мая 1218(1218-05-19)
замак Гарцбург (цяпер — у межах горада Бад-Гарцбург), Ніжняя Саксонія
Пахаванне:манастырская царква Св. Бласіуса, Браўншвайг
Род:Вельфы
Бацька:Генрых Леў
Маці:Мацільда Плантагенет
Жонка:1-я: Беатрыса Старэйшая
2-я: Марыя Брабанцкая

Атон IV (1182 — 1218) — нямецкі кароль, імператар Свяшчэннай рымскай імперыі (12091215).

За ўдзел у вайне супраць Філіпа II Аўгуста, атрымаў графства Пуату і герцагства Аквітанію. Пасля смерці імператара Генрыха VI ён быў процістаўлен вельфскай партыяй Піліпу Швабскаму (1198), але быў пераможаны, хоць яму дапамагалі Англія, Данія і папа рымскі, з якім ён 8 чэрвеня 1201 склаў зневажальны Нейскі канкардат. Пасля забойства Піліпа, у 1208, Атон быў прызнаны нямецкім каралём, пераабраны ў Франкфурце, і 4 кастрычніка 1209 каранаваны ў Рыме.

Атон IV не стрымаў дадзеных папе абяцанняў і заявіў прэтэнзію на вярхоўныя правы над Італіяй, папа Інакенцій III у лістападзе 1210 адлучыў яго ад царквы і ў 1212 прызнаў Фрыдрыха II Гогенштаўфена законным германскім каралём. Уся паўднёвая Германія пасля гэтага адышла ад Атона. Пераможаны французскім каралём Піліпам II пры Бувіне (1214), Атон павінен быў саступіць суперніку; ён уцёк ў свае спадчынныя землі і адтуль ваяваў яшчэ з дацкім каралём Вальдэмарам і архібіскупам магдэбургскім.

Зноскі

іншыя мовы
العربية: أوتو الرابع
suomi: Otto IV
հայերեն: Օտտոն IV
한국어: 오토 4세
latviešu: Otons IV
Nederlands: Keizer Otto IV
polski: Otto IV
українська: Оттон IV
Bân-lâm-gú: Otto 4-sè