Астракветныя

Астракветныя
Pusteblume.JPG
Дзьмухавец (Taraxacum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asterales Lindl., 1833

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35419
NCBI  4209
EOL  4205

Астракве́тныя (Asterales, або Synandrae) — парадак двухдольных раслін;

Апісанне

Гэта шматгадовыя ці аднагадовыя травы і паўхмызнякі, радзей хмызнякі, ліяны ці невялікія дрэвы. Лісты чарговыя ці радзей супраціўныя, часам кальчаковыя, простыя, ад цэльных да расчлененых, бываюць рэдукаваныя, без прылісткаў. Характэрна прысутнасць запаснога вугляводу інуліну. Кветкі сабраны ў рацэмозныя (батрычныя) суквецці кошыкі. Апошні ўяўляе сабой кветаложа — выцягнутае, выпуклае ці ўвагнутае. Звонку кветаложа акружана абгорткай з відазмененых верхавінкавых лістоў. Абгортка можа быць з аднаго раду або яна шматрадная (бадзяк), чарапічная ці кручкаватая (лопух).

Асобныя кветкі кошыка сядзяць на плоскім, больш ці менш выпуклым ці нават верацёнападобным агульным кветаложы. У кошыках з аднароднымі кветкамі краявыя (прамянёвыя) кветкі — жаночыя ці бясплодныя, а цэнтральныя (дыскавыя) — двухполыя ці функцыянальна мужчынскія. Калякветнік і андрацэй 5-членныя ці рэдка чатырохчленныя. Трубка чашачкі разам з асновай трубачкі вяночка поўнасцю прырасла да завязі, і яе свабодныя лопасці звычайна моцна відазме-нены і ператвораны ў чубок, ці папус, які часта рэдукаваны ці адсутнічае. Вяночак пяці асноўных тыпаў: трубчасты (актынаморфны і поўнасцю зрослапялёсткавы, на вяршыні пяцізубчасты), язычковы (на ранняй стадыі развіцця трубчасты, але ў час цвіцення расшчапляецца ўздоўж і ператвараецца ў язычковы); двухгубы зігаморфны з трохчленнай, верхняй і двухчленнай, ніжняй губамі; несапраўднаязычковы — на вяршыні трохзубчасты і варонкападобны — вяночак мае не зусім роўныя долі, ён злёгку зігаморфны. Тычынкі прымацаваны да трубкі вяночка і чаргуюцца з пялёсткамі, ніткі звычайна свабодныя, але могуць зрастацца ў трубку. Пыльнікі звычайна склеены паміж сабой. Гінецэй з дзвюх медыяльных карпел, паракарпны. Пад рыльцам слупок часта нясе каўнерык валаскоў (вымятаючыя валаскі). Завязь ніжняя, аднагняздовая з адным семязачаткам.

іншыя мовы
Afrikaans: Asterales
العربية: نجميات
asturianu: Asterales
azərbaycanca: Astraçiçəklilər
български: Asterales
català: Asterals
Cebuano: Asterales
corsu: Asterales
čeština: Hvězdnicotvaré
Deutsch: Asternartige
English: Asterales
Esperanto: Asteraloj
español: Asterales
euskara: Asterales
فارسی: میناسانان
français: Asterales
Nordfriisk: Asterales
galego: Asterales
עברית: אסטראים
hrvatski: Zvjezdanolike
Bahasa Indonesia: Asterales
italiano: Asterales
日本語: キク目
Basa Jawa: Asterales
한국어: 국화목
Latina: Asterales
lietuvių: Astriečiai
latviešu: Asteru rinda
Bahasa Melayu: Asterales
Nederlands: Asterales
norsk nynorsk: Korgplanteordenen
norsk: Asterales
occitan: Asterales
polski: Astrowce
پنجابی: تاریورگے
português: Asterales
română: Asterales
русский: Астроцветные
sicilianu: Asterales
Scots: Asterales
srpskohrvatski / српскохрватски: Asterales
Simple English: Asterales
slovenčina: Astrotvaré
српски / srpski: Asterales
Basa Sunda: Asterales
Tagalog: Asterales
Türkçe: Asterales
українська: Айстроцвіті
Tiếng Việt: Bộ Cúc
West-Vlams: Asterales
中文: 菊目
粵語: 菊目