Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі

Футбол
Арцём Мілеўскі
Dnepr-Hajduk (4).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі
Нарадзіўся 12 студзеня 1985(1985-01-12) [1] (33 гады)
Мінск, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
Нумар 32
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1998 — 2000 Сцяг Беларусі Змена (Мінск)
2000 — 2001 Сцяг Украіны Абухаў
Клубная кар’ера*
2001 — 2002 Сцяг Украіны Барысфен-2 (Барыспаль) 9 (3)
2002 — 2013 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 178 (57)
2002 — 2005   Сцяг Украіны Дынама-2 (Кіеў) 54 (18)
2002   Сцяг Украіны Дынама-3 (Кіеў) 1 (0)
2013 Сцяг Турцыі Газіянтэпспор 6 (1)
2014 — 2015 Сцяг Харватыі Хайдук (Спліт) 21 (3)
2015 Сцяг Харватыі Спліт 1 (0)
2016 Сцяг Румыніі Канкордыя 13 (5)
2016 — 2017 Сцяг Расіі Тосна 17 (0)
2017 — Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 15 (5)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2002 Сцяг Украіны Украіна (да 17) 5 (5)
2003 — 2006 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 31 (7)
2006 — 2012 Сцяг Украіны Украіна 50 (8)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За мужнасць» III ступені (Украіна) UA international master of sports.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 снежня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2014.

Арцём Мілеўскі ( укр.: Артем Мілевський; нар. 12 студзеня 1985, Мінск) — украінскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік беларускага клуба «Дынама-Брэст» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Украіны.

Сястра — Ксенія Уладзіміраўна Мілеўская.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў Беларусі, з сямі гадоў трэніраваўся ў мінскай школе «Змена».

У 2000 года ва ўзросце 15 гадоў пераехаў ва Украіну і паступіў у футбольную акадэмію трэнера Паўла Якавенкі. У 2001—2002 гадах за другую каманду «Барысфена», а пасля трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама». Спачатку выступаў за другую каманду, з 2005 года замацаваўся ў першай камандзе «Дынама».

У лістападзе 2012 года галоўны трэнер «Дынама» Алег Блахін перавёў Мілеўскага ў дубліруючы склад. Цікавасць да іграка сталі праяўляць розныя клубы. У верасні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і стаў іграком турэцкага «Газіянтэпспора», аднак ужо 31 снежня таго ж года разарваў пагадненне з турэцкім клубам з-за нявыплаты заробку.

У лютым 2014 года на правах свабоднага агента стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ», аднак не здолеў паспяхова прайсці медыцынскі агляд, і пераход быў скасаваны. У ліпені 2014 года стаў іграком харвацкага «Хайдука». У сезоне 2014 правёў за клуб 27 матчаў (21 у чэмпіянаце Харватыі, 5 у Кубку і 1 Лізе Еўропы), забіў 3 галы (усе ў чэмпіянаце). У верасні 2015 года датэрмінова разарваў кантракт з «Хайдукам» [2]. Неўзабаве, у кастрычніку стаў іграком клуба «Спліт», які ўзначальваў былы ігрок кіеўскага «Дынама» Горан Сабліч [3], але ўжо праз месяц вымушаны быў яго пакінуць [4] [5].

У канцы 2015 — пачатку 2016 гадоў знаходзіўся ў Беларусі, дзе цікавасць да Арцёма праяўлялі мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У лютым 2016 года нападнік падпісаў кантракт з румынскай «Канкордыяй» [6]. З паўгады ў «Канкордыі» забіў 5 галоў у чэмпіянаце Румыніі.

1 верасня 2016 года стаў іграком расійскага клуба «Тосна» [7]. Па выніках сезону 2016/17 дапамог «Тосна» выйсці ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з расійскім клубам і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з брэсцкім «Дынама» [8]. У складзе брэстчан стаў асноўным нападнікам, у другой палове сезону 2017 правёў за клуб 18 матчаў (15 у чэмпіянаце, 1 у Кубку і 2 у Лізе Еўропы) і забіў 5 галоў (усе ў чэмпіянаце).

іншыя мовы