Артура Алесандры

Артура Фартуната Алесандры Пальма
Arturo Fortunato Alessandri Palma
Артура Фартуната Алесандры Пальма
сцяг
18-ы Прэзідэнт Чылі
23 снежня 1920 — 1 кастрычніка 1925
Папярэднік:Хуан Луіс Санфуэнтэс
сцяг
22-і Прэзідэнт Чылі
24 снежня 1932 — 24 снежня 1937
Пераемнік:Педра Агірэ Серда
 
Партыя:Ліберальная партыя[d]
Адукацыя:юрыдычны факультэт Чылійскага ўніверсітэта
Прафесія:юрыст
Дзейнасць:адвакат, палітык
Нараджэнне:20 снежня 1868(1868-12-20)
Смерць:24 жніўня 1950(1950-08-24) (81 год)
Пахаванне:Агульныя могілкі Сант’яга
Дзеці:Arturo Alessandri Rodríguez[d] і Хорхэ Алясандры Радрыгес
 
Аўтограф:Firma Alessandri Palma.png

Артура Фартуната Алесандры Пальма (ісп.: Arturo Fortunato Alessandri Palma, 20 снежня 1868, Лангаві, Чылі — 24 жніўня 1950, Сант’яга, Чылі) — чылійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з лідараў Ліберальнай партыі, 18-ы і 22-ы прэзідэнт Чылі з 23 снежня 1920 па 1 кастрычнiка 1925 (з перапынкам 1924) і з 24 снежня 1932 па 24 снежня 1937 года.

ў 1893 годзе скончыў юрыдычны факультэт сталічнага ўніверсітэта. З 1897 па 1915 год быў дэпутатам Нацыянальнага Кангрэсу, у 19151931 — сенатарам. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў: у 1908 — міністр прамысловасці і грамадскіх работ, у 1913 — міністр фінансаў, у 1918 — прэм'ер-міністр і міністр унутраных спраў.

У 1920 годзе Алесандра перамог на прэзідэнцкіх выбарах як кандыдат ад ліберальнай кааліцыі, якая прадстаўляла інтарэсы сярэдняга класа і рабочых. Пры ім у краіне былі праведзены некаторыя дэмакратычныя рэформы, у тым ліку 8-гадзінны працоўны дзень і абавязковае сацыяльнае страхаванне; была прынята новая канстытуцыя, якая абвясціла асноўныя дэмакратычныя свабоды, царква была аддзеленая ад дзяржавы.

іншыя мовы