Андрэй Андрэевіч Вазнясенскі

Андрэй Андрэевіч Вазнясенскі
руск.: Андрей Вознесенский
Andrey Voznesenskiy.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

12 мая 1933(1933-05-12)

Месца нараджэння:

Масква, РСФСР, СССР

Дата смерці:

1 чэрвеня 2010(2010-06-01) (77 гадоў)

Месца смерці:

Масква, Расія

Пахаванне:

Новадзявочыя могілкі

Грамадзянства:

СССР, Расія

Альма-матар:

Маскоўскі архітэктурны інстытут

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:
Мова твораў:

руская

Дэбют:

1958

Прэміі:
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
andreyvoznesenski.ru
Commons-logo.svg  Выявы на Вікісховішчы

Андрэ́й Андрэ́евіч Вазнясе́нскі ( 12 мая 1933, Масква — 1 чэрвеня 2010, Масква) — рускі паэт, празаік, мастак, архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут (1957). Выступіў з вершамі ў 1958 годзе. Паэма Вазнясенскага «Майстры» (1959) прыцягнула ўвагу свежасцю мовы, перакананасцю ў высокім пакліканні мастацтва. Зборнік «40 лірычных адступленняў з паэмы „Трохвугольная груша“» (1962), у асноўным прысвечаны уражанням паэта ад паездкі ў ЗША.

Паэзія Вазнясенскага адрознівалася вострым пачуццём сучаснасці, дынамічнасцю верша, ускладненай, часта парадаксальнай, асацыятыўнай вобразнасцю, мудрагелістай гульнёй алітэрацый.

На беларускую мову пераклаў Рыгор Барадулін (зборнік «Небам адзіным», 1980).

іншыя мовы
azərbaycanca: Andrey Voznesenski
Nederlands: Andrej Voznesenski
português: Andrei Voznesensky
татарча/tatarça: Андрей Вознесенский
oʻzbekcha/ўзбекча: Andrey Voznesenskiy