Англійская рэвалюцыя

Англійская рэвалюцыя XVII стагоддзя (вядомая таксама як Англійская грамадзянская вайна; анг. English Civil War; ў савецкай гістарыяграфіі Англійская буржуазная рэвалюцыя) — працэс пераходу ў Англіі ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай, пры якой улада караля абмежаваная ўладай парламента, а таксама гарантаваныя грамадзянскія свабоды.

Рэвалюцыя прыняла форму канфлікту выканаўчай і заканадаўчай уладаў (кароль супраць парламента), што перарасло ў грамадзянскую вайну, а таксама ў форму рэлігійнай вайны паміж англіканамі і пурытанамі. У Англійскай рэвалюцыі быў заўважаны, хоць гуляў і другарадную ролю, таксама элемент нацыянальнай барацьбы (паміж англічанамі, шатландцамі і ірландцамі).

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Ангельская рэвалюцыя
Bahasa Indonesia: Perang Saudara Inggris
Lëtzebuergesch: Englesch Revolutioun
Bahasa Melayu: Perang Saudara England
Plattdüütsch: Ingelsche Börgerkrieg
srpskohrvatski / српскохрватски: Engleski građanski rat
Simple English: English Civil War
татарча/tatarça: Инглиз инкыйлабы
Tiếng Việt: Nội chiến Anh
中文: 英國內戰
Bân-lâm-gú: Eng-lân Lōe-chiàn