Альберта Хінастэра

Альберта Хінастэра

Альберта Эварыста Хінастэра ( ісп.: Alberto Evaristo Ginastera; 11 красавіка 1916, Буэнас-Айрэс — 25 чэрвеня 1983, Жэнева) — аргенцінскі кампазітар, педагог. Член Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і музыкі (1957), Бразільскай акадэміі музыкі (1958), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры (1968).

Скончыў Нацыянальную кансерваторыю ў Буэнас-Айрэсе ў 1938 годзе. У 1948—1958 гадах дырэктар заснаванай ім кансерваторыі ў горадзе Ла-Плата, з 1965 года адзін з арганізатараў і дырэктар Лацінаамерыканскага цэнтра музычных даследванняў «Тарквата ды Тэлья». Творчасці ўласцівы сувязь з народнай аргенцінскай музыкай, сінтэз лацінаамерыканскай спецыфікі, сучаснай кампазіцыйнай тэхнікі і нацыянальных элементаў.

Сярод твораў: оперы «Дон Радрыга» (пастаноўка 1964), «Беатрыс Чэнчы» (пастаноўка 1971); балеты, у тым ліку «Панамбі»(пастаноўка 1952); кантаты; канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі і арфы з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі; фартэпіянныя п'есы; рамансы.

Зноскі

іншыя мовы