Альберта Фухіморы

Альберта Кэн'я Фухіморы
Alberto Ken'ya Fujimori
Al Fujimori.jpg
45-ы прэзідэнт Перу
28 ліпеня 1990 — 22 лістапада 2000
Папярэднік:Алан Гарсіа Перэс
Пераемнік:Валянцін Паніагуа (в.а.)
 
Партыя:Sí Cumple[d], Cambio 90[d], Nueva Mayoría[d], Peru 2000[d], Alliance for the Future[d] і People's New Party[d]
Адукацыя:
  • Універсітэт Вісконсін-Мілуокі[d]
  • National Agrarian University[d]
  • Alfonso Ugarte School[d]
Дзейнасць:палітык, agricultural engineer, выкладчык універсітэта, злачынец
Веравызнанне:каталіцтва
Нараджэнне:28 ліпеня 1938(1938-07-28) (80 гадоў)
Ліма
Жонка:Satomi Kataoka[d]
Дзеці:Кейка Фухіморы
 
Узнагароды:
Order of the Star of Romania Grand Cross with diamonds of Order of the Sun of Peru Grand Cross of the Order of Merit of Hungary рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія

Альберта Кэн'я Фухіморы (Фудзіморы) (ісп.: Alberto Ken'ya Fujimori, яп.: 藤森 謙也, Fujimori Ken'ya, アルベルト・ケンヤ・フジモリ; нар. 28 ліпеня 1938) — прэзідэнт Перу з 28 ліпеня 1990 года да 17 лістапада 2000. У час свайго прэзідэнцтва Фухіморы правёў шэраг эканамічных пераўтварэнняў у духу неакансерватызма. Яго праўленне суправаджалася усталяваннем аўтарытарнага рэжыму, парушэннямі правоў чалавека і арганізацыяй «эскадронаў смерці» для барацьбы з леварадыкальнымі рухамі.

Перамога Перу над Эквадорам у пагранічным канфлікце 1995 года падняла папулярнасць Фухіморы і забяспечыла яго перавыбранне прэзідэнтам на другі тэрмін. У пачатку 2000 года выявіліся шматлікія злоўжыванні Фухіморы і яго паплечнікаў. У лістападзе таго ж года ён уцёк у Японію.

У 2005 Фухіморы прыбыў у Чылі з мэтай прыняць удзел у прэзтдэнцкіх выбарах у Перу 2006 года. Ён быў арыштаваны і 21 верасня 2007 экстрадзіраваны ў Перу. Спецыяльны трыбунал прызнаў яго вінаватым у арганізацыі «эскадронаў смерці», што забілі 25 чалавек у пачатку 1990-х і асудзіў на 25 гадоў зняволення. Пазней дабавіліся абвінавачанні ў дачы хабару (+7,5 гадоў) і незаконных падслухоўваннях тэлефонных перагавораў (+6 гадоў).

24 снежня 2017 года прэзідэнт Перу Педра Пабла Кучынскі памілаваў Альберта Фухіморы, які адбываў 25-гадовае зняволенне за карупцыю і іншыя злачынствы[1]. 3 кастрычніка 2018 года па рашэнні суда памілаванне Фухіморы было адменена, яму было загадана вярнуцца ў турму для адбыцця пакарання[2]. Неўзабаве пасля гэтага перуанскі Кангрэс прыняў закон, паводле якога састарэлым зняволеным, што адбылі не менш за траціну тэрміну, дазваляецца перайсці пад хатні арышт пры ўмове нашэння электроннага бранзалета. Ініцыятарам законапраекта была фухімарысцкая Народная сіла, якая кантралюе значную колькасць месцаў у Кангрэсе. Законапраект быў раскрытыкаваны многімі іншымі палітычнымі сіламі за, на іх думку, відавочную накіраванасць на карысць Альберта Фухіморы, несумяшчальнасць з нацыянальным заканадаўствам і працэдурныя парушэнні пры разглядзе[3].

Дачка — Кейка Фухіморы — уплывовы перуанскі палітык, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2011 (2-е месца, саступіла Альянта Умала) і 2016 (2-е месца, саступіла Педра Пабла Кучынскі).

Зноскі

  1. Korrespondent.net. В Перу помиловали экс-президента Фухимори (руск.)  . Праверана 25 снежня 2017.
  2. Peru court reverses ex-leader's pardon (англ.)  (2018-10-03). Праверана 21 кастрычніка 2018.
  3. Peru’s Congress Passes Bill to Grant Fujimori House Arrest (англ.)  (12 кастрычніка 2018). Праверана 21 кастрычніка 2018.
іншыя мовы
asturianu: Alberto Fujimori
azərbaycanca: Alberto Fuximori
čeština: Alberto Fujimori
Esperanto: Alberto Fujimori
français: Alberto Fujimori
Bahasa Indonesia: Alberto Fujimori
íslenska: Alberto Fujimori
Basa Jawa: Alberto Fujimori
lietuvių: Alberto Fujimori
latviešu: Alberto Fuhimori
Bahasa Melayu: Alberto Fujimori
Nederlands: Alberto Fujimori
norsk nynorsk: Alberto Fujimori
português: Alberto Fujimori
Runa Simi: Alberto Fujimori
srpskohrvatski / српскохрватски: Alberto Fujimori
Simple English: Alberto Fujimori
slovenčina: Alberto Fujimori
српски / srpski: Алберто Фуџимори
українська: Альберто Фухіморі
Tiếng Việt: Alberto Fujimori
Bân-lâm-gú: Alberto Fujimori
粵語: 藤森謙也