Алафон

АЛАФО́Н фанемы (ад грэч.: allos іншы, розны і грэч.: phōnē гук), гук мовы, у якім праяўляецца (рэалізуецца ў мове) фанема мовы.

У залежнасці ад фанетычнай пазіцыі фанема рэалізуецца рознымі алафонамі, але ў кожнай пазіцыі — толькі адным з іх; у адной і той жа фанетычнай пазіцыі алафоны ўзаемазамяняцца не могуць.

У кожнага алафона фанемы ёсць фанетычныя пастаянныя прыметы (іначай канстытутыўныя ці вызначальныя), паводле якіх гэтая фанема адрозніваецца ад іншых фанем.

Таксама ў кожнага алафона фанемы ёсць фанетычная пераменная прымета, паводле якой ён адрозніваецца ад іншых алафонаў гэтай самай фанемы.

Напрыклад, у беларускіх словаформах [раса] — [рас°у] фанема <с> праяўляецца ў двух алафонах: [с] і [с°], для якіх пастаяннымі прыметамі з'яўляюцца: месца ўтварэння (зубныя), спосаб утварэння (фрыкатыўныя) і глухасць, а пераменнай прыметай з'яўляецца лабіялізаванасць або нелабіялізаванасць зычнага.
  • Крыніцы

Крыніцы

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
іншыя мовы
العربية: ألوفون
беларуская (тарашкевіца)‎: Аляфон
brezhoneg: Alofonenn
català: Al·lòfon
čeština: Alofon
Чӑвашла: Аллофон
Cymraeg: Aloffon
dansk: Allofon
Deutsch: Allophon
dolnoserbski: Alofon
Ελληνικά: Αλλόφωνο
English: Allophone
Esperanto: Alofono
español: Alófono
eesti: Allofoon
euskara: Alofono
فارسی: واج‌گونه
suomi: Allofoni
Frysk: Allofoan
galego: Alófono
עברית: אלופון
हिन्दी: सहस्वानिकी
hrvatski: Alofon
hornjoserbsce: Alofon
magyar: Allofón
Bahasa Indonesia: Alofon
íslenska: Hljóðbrigði
italiano: Allofono
日本語: 異音
қазақша: Аллофон
한국어: 이음
Кыргызча: Аллофон
Limburgs: Allofoon
lumbaart: Alofun
latviešu: Alofons
македонски: Алофон
Nederlands: Allofoon
norsk nynorsk: Allofon
norsk: Allofon
ਪੰਜਾਬੀ: ਸਹਿ ਧੁਨੀ
polski: Alofon
português: Alofonia
română: Alofon
русский: Аллофон
Scots: Allophones
svenska: Allofon
Kiswahili: Alofoni
українська: Алофон
中文: 同位異音
粵語: 同位異音