Адрыжка

Адрыжка
МКХ-10 14.14.
МКХ-9 787.3787.3

Адры́жка — выхад газаў або пішчы са страўнікава-кішачнага тракту, галоўным чынам, з стрававода і страўніка. Часта суправаджаецца характэрным гукам і пахам.

Можа быць выклікана заглынаннем паветра, што асабліва характэрна для грудных дзяцей, ужываннем газаваных напояў. Аднак, адрыжка можа быць і сімптомам захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, такіх, як гастраэзафагеальная рэфлюксная хвароба, гастрыт і г.д.

Апісанне

У норме паветра, якое трапляе ў страўнік пры заглынанні ежы ці пры ўжыванні некаторых газаўтваральных прадуктаў ( капуста, гарох, фасоль і інш.), паступова выходзіць праз рот. Аднак пры павышэнні ўнутрыстраўнікавага ціску ўзнікае адрыжка. З асаблівай насцярожанасцю варта паставіцца да адрыжкі ежай. Часам гэта з'ява ўзнікае з-за пераяданні, носіць часовы характар і хутка знікае.

Горкая адрыжка адзначаецца ў выніку выкіду ў страўнік жоўці, гніласная — пры працяглым застоі ў страўніку і гніласным раскладанні таго, што знаходзіцца ў ім. Кіслая адрыжка можа назірацца пры павышэнні кіслотнасці страўнікавага соку (часцей гэта абумоўлена гіперсакрэцыяй салянай кіслаты па розных прычынах) ці пры закісанні, якое ўзнікае наадварот пры адсутнасці ў страўнікавым соку салянай кіслаты. Наяўнасць любога з гэтых праяў патрабуе абавязковага тэрміновага абследавання. У такой сітуацыі найбольш абгрунтаваным уяўляецца прыярытэтнае прызначэнне эзафагагастрадуадэнаскапіі і унутрыстраўнікавай рн-метрыі (як звычайнай, так і эндаскапічнай).

іншыя мовы
Afrikaans: Winde opbreek
العربية: تجشؤ
català: Eructe
čeština: Říhání
dansk: Bøvs
Deutsch: Rülpsen
Ελληνικά: Ρέψιμο
emiliàn e rumagnòl: Rùdeg
English: Burping
Esperanto: Rukto
español: Eructo
eesti: Röhitised
فارسی: آروغ‌زدن
français: Éructation
Gàidhlig: Brùchd
עברית: גיהוק
Հայերեն: Գխտոց
Bahasa Indonesia: Sendawa
italiano: Eruttazione
日本語: げっぷ
한국어: 트림
lietuvių: Raugulys
latviešu: Atraugas
മലയാളം: ഏമ്പക്കം
Nedersaksies: Kölken
Nederlands: Boer (geluid)
polski: Odbijanie
português: Arroto
Runa Simi: Khasay
română: Eructație
русский: Отрыжка
srpskohrvatski / српскохрватски: Podrigivanje
Simple English: Belching
српски / srpski: Подригивање
svenska: Rapning
தமிழ்: ஏப்பம்
తెలుగు: తేనుపు
тоҷикӣ: Оруғ задан
Tagalog: Dighay
українська: Відрижка
oʻzbekcha/ўзбекча: Kekirik
中文: 嗝氣
Bân-lâm-gú: Phah-eh
粵語: 啹氣